Курашэва
| Вёска | |
| Курашэва | |
|---|---|
| польск.: Kuraszewo | |
| 52°48′36″ пн. ш. 23°28′22″ у. д.HGЯO | |
| Краіна |
|
| Ваяводства | Падляскае |
| Павет | Гайнаўскі |
| Гміна | Чыжы |
| Гісторыя і геаграфія | |
| Першая згадка | 1576 |
| Часавы пояс | UTC+1, летам UTC+2 |
| Насельніцтва | |
| Насельніцтва | 470 чалавек |
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |
| Паштовы індэкс | 17-207 |
| Аўтамабільны код | BHA |
| Іншае | |
| 0026181 | |
| Паказаць/схаваць карты | |
Курашэ́ва (польск.: Kuraszewo, на мясцовай гаворцы: Ку́рашово) — вёска ва ўсходняй Польшчы ў Чыжоўскай гміне Гайнаўскага павета. У 1975—1998 вёска належала да Беластоцкага ваяводства. Жыхары вёскі — этнічныя беларусы. У Курашэве дзейнічае фальклорны калектыў беларускай песні Незабудкі.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Вёска заснаваная да 1570 года, заселеная каралеўскімі мужыкамі бельскага лясніцтва. Пасля адмены паншчыны жыхар вёскі Сільвестр Васілюк фундаваў царкву ў гонар Антонія Пячорскага. Пасля вяртання жыхароў вёскі з бежанства ў 20-я гады 20 ст., царква была адабрана ў праваслаўных і перададзеная грэка-католікам. Праваслаўныя парафіяне не пагадзіліся перайсці ў унію і тутэйшым святаром стаў а. Серафім Шахмуць (св. Серафім Жыровіцкі).
Археалагічныя помнікі
[правіць | правіць зыходнік]Ва ўрочышчы Замчышча знаходзяцца курганы з 4-5 стст. Першапачаткова яны былі ў каменнай абкладзіне, даследаваны польскімі археолагамі ў 60-х гадах 20 ст. Побач з вёскай — вялікія могільнікі мазавецкага паходжання з 10-12 стст.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Курашэва- Ян Петручук, Лексіка вёскі Курашэва каля Гайнаўкі, Люблін 1977 (польск.)