Перайсці да зместу

Конікавыя

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Конікавыя

Караткакрылы мечнік (Conocephalus dorsalis)
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Tettigonioidea

Сямействы

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  102232
NCBI  62784
EOL  972
FW  71368

Конікавыя, Конікі сапраўдныя[1] (Tettigonioidea) — надсямейства прамакрылых насякомых падатраду даўгавусых з адзіным сучасным аднайменным сямействам. Больш за 6800 відаў на ўсіх кантынентах (акрамя Антарктыды).

Даўжыня цела ад 8 да 132 мм. Вусікі даўжэйшыя за цела, мнагачленікавыя. На брушку ў самак доўгі серпа- ці шаблепадобны яйцаклад. Надкрылы ў самцоў маюць орган стракатання. Заднія ногі скакальныя, на галёнках пярэдніх ног — органы слыху. Развіццё з няпоўным ператварэннем.

Пашыраны ва ўсіх частках свету з цёплым і ўмераным кліматам (каля 70% у трапічных і субтрапічных краінах). Раслінаедныя ці ўсёедныя, радзей драпежнікі. Яйцы адкладваюць у глебу або ў тканкі раслін.

  1. Конікавыя, Конікі сапраўдныя ў адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах., Т.8. Мн., 1999, С.406-407