Конрад Вольф
| Конрад Вольф | |
|---|---|
| Konrad Wolf | |
| Конрад Вольф (справа) | |
| Дата нараджэння | 20 кастрычніка 1925[1][2][…] |
| Месца нараджэння | |
| Дата смерці | 7 сакавіка 1982[1][2][…] (56 гадоў) |
| Месца смерці | |
| Месца пахавання | |
| Грамадзянства |
|
| Бацька | Friedrich Wolf[d] |
| Маці | Else Wolf[d] |
| Жонка | Christel Bodenstein[d] |
| Адукацыя | |
| Месца працы | |
| Прафесія | кінарэжысёр, сцэнарыст |
| Кар’ера | 1955—1982 |
| Кірунак | драма |
| Член у | |
| Узнагароды | |
| IMDb | 0937830 |
Конрад Вольф (ням.: Konrad Wolf; 20 кастрычніка 1925, Хехінген, Германія — 7 сакавіка 1982, Берлін, Германія) — нямецкі кінарэжысёр, сын пісьменніка Фрыдрыха Вольфа, малодшы брат кіраўніка знешняй разведкі ГДР Маркуса Вольфа. Прадстаўнік савецкай школы кінематографа (скончыў УДІК), аднак працаваў пераважна ў ГДР. З фільмаў Вольфа найбольш вядомым з’яўляецца «Гоя, або Цяжкі шлях пазнання» паводле аднайменнага рамана Л. Фейхтвангера з Данатасам Баніёнісам у галоўнай ролі.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Пасля прыходу нацыстаў да ўлады эмігрыраваў разам з бацькамі з Германіі і з 1934 года жыў у СССР. Удзельнічаў у Другой сусветнай вайне разам з савецкімі войскамі, у 1945 годзе (у 19 гадоў) быў прызначаны ваенным камендантам горада Бернау. Вопыт ваенных гадоў паказваецца рэжысёрам у фільмах «Мне было дзевятнаццаць» і «Мама, я жывы».
У 1949 годзе паступіў ва УДIК (Масква) на рэжысёрскі факультэт, курс С. А. Герасімава. Пасля заканчэння УДІКа жыў і працаваў у ГДР. Прэзідэнт Акадэміі мастацтваў ГДР (1965—1982). Лаўрэат Нацыянальнай прэміі ГДР (1959, 1968).
Зноскі
- ↑ а б Konrad Wolf // filmportal.de — 2005. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б Konrad Wolf // Brockhaus Enzyklopädie
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Record #118634739 // Gemeinsame Normdatei — 2012—2016. Праверана 10 снежня 2014.
- Асобы
- Нарадзіліся 20 кастрычніка
- Нарадзіліся ў 1925 годзе
- Нарадзіліся ў Гехінгене
- Памерлі 7 сакавіка
- Памерлі ў 1982 годзе
- Пахаваныя на могілках Фрыдрыхсфельдэ
- Выпускнікі УДІКа
- Кавалеры ордэна Чырвонай Зоркі
- Узнагароджаныя медалём «За баявыя заслугі»
- Узнагароджаныя медалём «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
- Лаўрэаты Нацыянальнай прэміі ГДР
- Кавалеры ордэна Карла Маркса
- Памерлі ў Берліне
- Кінарэжысёры паводле алфавіта
- Кінарэжысёры Германіі
- Кінарэжысёры XX стагоддзя
- Члены ЦК САПГ
- Лаўрэаты Канскага кінафестывалю