Кемелішкі
Аграгарадок
Кемелішкі
| ||||||||||||||||||||||
Кеме́лішкі[3] (трансліт.: Kiemieliški, руск.: Кемелишки, літ.: Kiemeliškės) — аграгарадок у Астравецкім раёне Гродзенскай вобласці Беларусі. Уваходзіць у склад Рытанскага сельсавета.
Назва
[правіць | правіць зыходнік]Ва ўжытку літоўскамоўных аўтахтонных жыхароў — Kiemeliškės[4]. Ёсць латышскае прозвішча Kemels.
Геаграфія
[правіць | правіць зыходнік]Знаходзіцца за 70 км ад гарадскога пасёлка Астравец, за 272 км ад Гродна, за 75 ткм ад чыгуначнай станцыі Гудагай[5]. Каля вёскі працякае рака Кямеліна.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Упершыню згадваецца ў 1644 годзе як сяло маёнтка Свінары. Мела 24 валокі зямлі[6]. Маёнтак Свінары ў XVII—XVIII стагоддзях належаў Сангушкам, Данілевічам, Корвін-Пятроўскім. У 1757 годзе Корвін-Пятроўскія прадалі Кемелішкі мінскаму крайчаму Ю. Прушынскаму, а яго сын Станіслаў Прушынскі ў 1781 годзе пабудаваў тут драўляны Касцёл Нараджэння Найсвяцейшай Дзевы Марыі, асвячоны ў 1799 годзе[6]. З 1795 года Кемелішкі ў Расійскай імперыі. У канцы XVII — пачатку XIX стагоддзя згадваецца як мястэчка, з 1866 года[6] цэнтр воласці Свянцянскага павета Віленскай губерні. У мястэчку 21[5] двор, пражывалі 269 католікаў, 26 яўрэяў і 4 праваслаўныя[6].
У час Першай сусветнай вайны Кемелішкі былі акупіраваны войскамі Германіі, у 1919—1920 гадах заняты войскамі Польшчы і Чырвонай Арміяй[6]. З 1920 года мястэчка ў складзе Сярэдняй Літвы, з 1922 года — у складзе Польскай Рэспублікі[6]. У 1931 годзе Кемелішскі цэнтр гміны Свянцянскага павета Віленскага ваяводства, 714 жыхароў, 135 дамоў[6]. Дзейнічалі школа, сінагога, кляштар місіянерак святой Сям’і пры парафіяльным касцёле[6].
З 1939 года Кемелішкі ў БССР. У 1940—1959 гадах вёска была адміністрацыйным цэнтрам Кемелішкаўскага сельсавета ў Свірскім раёне. Акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі ў 1941—1944 гадах у час Вялікай Айчыннай вайны. Немцы, рэалізуючы нацысцкую праграму знішчэння, стварылі гета ў Кемелішках (кастрычнік 1941 — 24 кастрычніка 1942), былі забітыя да 500 яўрэяў.
У 1959—1962 гадах Кемелішкі ў складзе Некрашунскага і Падольскага сельсаветаў Астравецкага раёна, у 1962—1965 гадах у Ашмянскім раёне. З 26 чэрвеня 1965 года[6][7] адміністрацыйны цэнтр сельсавета Астравецкага раёна[5]. У 1971 годзе ў вёсцы 521 жыхар, 189 двароў[5]. У свой час вёска была цэнтрам калгаса «Кемелішкі»[6].
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]
| |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Помнікі гісторыі і культуры
[правіць | правіць зыходнік]- Касцёл Нараджэння Найсвяцейшай Дзевы Марыі (1900) —
Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 413В000047 - Брацкая магіла ахвяр фашызму[8][6][5].
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б в Кеме́лішкі // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі ў 6 тамах. Том 4 — С. 162.
- ↑ а б в г Кеме́лішкі // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 8: Канто — Кулі — С. 226.
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9 (DJVU).
- ↑ Kazimieras Garšva. Gudijos Astravo rajono vietovardžiai ir pavardės [Тапонімы і прозвішчы Астравецкага раёна Беларусі] // Gimtasai kraštas. 2017, t. 13. C. 25.
- ↑ а б в г д БелЭн 1999.
- ↑ а б в г д е ё ж з і к ЭГБ 1997.
- ↑ Рашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 26 чэрвеня 1965 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1965, № 30 (1110).
- ↑ Братская могила в агрогородке Кемелишки Островецкого района // Праект БРСМ «Цифровая звезда»
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Кеме́лішкі // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 8: Канто — Кулі / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 8. — С. 226. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0144-3 (т. 8).
- Брэгер Г. Кеме́лішкі // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 4: Кадэты — Ляшчэня / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1997. — С. 162. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0041-2.
- Кемелишки // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Кемелішкі