Квінслендскі тэхналагічны ўніверсітэт
Выгляд
| Квінслендскі тэхналагічны ўніверсітэт | |
|---|---|
| англ.: Queensland University of Technology | |
| | |
| Арыгінальная назва | англ.: Queensland University of Technology |
| Заснаваны | 1849 |
| Рэарганізаваны | 1989 |
| Краіна | |
| Размяшчэнне | Брысбен, Квінсленд, Аўстралія |
| Сайт | qut.edu.au |
Квінслендскі тэхналагічны ўніверсітэт (англ.: Queensland University of Technology) — аўстралійская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам даследчага ўніверсітэта, сядзіба якой месціцца ў горадзе Брысбен у штаце Квінсленд.
Агульная характарыстыка
[правіць | правіць зыходнік]Гэта восьмы па велічыні ўніверсітэт у Аўстраліі па колькасці студэнтаў і другі па велічыні ў Квінслендзе. Універсітэт мае два кампусы ў Брысбене: сучасны гарадскі кампус у Гардэнс-Пойнт і гістарычны кампус у Кельвін-Гроў.
Структура
[правіць | правіць зыходнік]- Факультэт бізнесу і права
- Факультэт творчых індустрый, адукацыі і сацыяльнай справядлівасці
- Факультэт інжынерыі
- Факультэт здароўя
- Факультэт прыродазнаўства
- Факультэт ведаў і культуры карэннага насельніцтва
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Directory of Open Access Journals — 2003.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Квінслендскі тэхналагічны ўніверсітэт- Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы