Карэл Апель
| Карэл Апель | |
|---|---|
| нідэрл.: Karel Appel | |
| | |
| Дата нараджэння | 25 красавіка 1921[1][2][…] |
| Месца нараджэння | |
| Дата смерці | 3 мая 2006[3][2][…] (85 гадоў) |
| Месца смерці |
|
| Месца пахавання | |
| Грамадзянства | |
| Род дзейнасці | мастак, скульптар, мастак-гравёр, мастак-манументаліст, ілюстратар, паэт, кераміст, рысавальнік, сцэнограф, дзеяч выяўленчага мастацтва |
| Вучоба | |
| Мастацкі кірунак | CoBrA і абстрактны экспрэсіянізм |
| Член у | |
| Узнагароды | |
Карэл Апель (нідэрл.: Christiaan Karel Appel; 25 красавіка 1921, Амстэрдам — 3 мая 2006, Цюрых) — нідэрландскі мастак, скульптар, графік, адзін з заснавальнікаў авангарднай групы «КОБРА». У сваіх працах спалучаў фігуратыўныя і абстрактна-экспрэсіянісцкія элементы.
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]У розныя гады Апель быў блізкі да сюррэалізму, абстракцыянізму, ар брут. Яго таксама ўключаюць у кола майстроў Парыжскай школы. Для стылю мастака ўласцівыя спалучэнне фігуратыўнасці і абстракцыі, а таксама экспрэсіўная дэфармацыя фігур. Яму была блізкая тэхніка калажу; у свае творы ён нярэдка ўключае тыя ці іншыя матэрыяльныя аб’екты. Асноўныя жанры яго карцін — пейзаж і партрэт. Пасля скандалу з «Дзецьмі пытаюць» Апель пачаў зваць сябе варварам і ўсяляк падтрымліваў гэты імідж: так, падчас працы над карцінай ён літаральна «шпурляў» фарбу на палатно і выдаваў гучныя стогны. Пачынаючы з 1970-х гг. Апель пачаў аддаваць перавагу скульптуры як жанру, які прадстаўляе шырэйшыя магчымасці ў працы над формай. У якасці матэрыялу ён выкарыстоўвае дрэва, алюміній, поліурэтан і інш.
Апроч жывапісу і графікі Карэл Апель працаваў як мастак у драматычным, балетным і оперным тэатры, а таксама выступаў у якасці паэта і музыканта.
Зноскі
- Нарадзіліся 25 красавіка
- Нарадзіліся ў 1921 годзе
- Нарадзіліся ў Амстэрдаме
- Памерлі 3 мая
- Памерлі ў 2006 годзе
- Памерлі ў Цюрыху
- Пахаваныя на могілках Пер-Лашэз
- Выпускнікі Каралеўскай акадэміі прыгожых мастацтваў у Антверпене
- Камандоры ордэна Нідэрландскага льва
- Асобы
- Мастакі паводле алфавіта
- Мастакі Нідэрландаў