Карнавальная ноч
| Карнавальная ноч | |
|---|---|
| Жанры | камедыйная драма[d][1] і музычны фільм[d] |
| Рэжысёр | |
| Сцэнарысты | |
| У галоўных ролях |
|
| Аператар | |
| Кампазітар | |
| Кінакампанія | Масфільм |
| Працягласць | 74 хв. |
| Краіна | |
| Мова | руская |
| Год | 29 снежня 1956 |
| Наступны фільм | Q4215504? і Q4441189? |
| IMDb | ID 0049397 |
«Карнавальная ноч» — савецкі камедыйны музычны фільм 1956 года рэжысёра Эльдара Разанава. Гэта першы яго фільм, які выйшаў на вялікі экран, і другая роля Людмілы Гурчанка (пасля дэбюту ў фільме «Дарога праўды»). Фільм быў лідарам савецкага кінапракату ў 1956 годзе з агульнай колькасцю прададзеных квіткоў — 48,64 млн штук.
Сюжэт
[правіць | правіць зыходнік]Работнікі Дома культуры рыхтуюцца да штогадовага мерапрыемства — касцюміраванага навагодняга балю. Забаўляльная праграма ўключае ў сябе сольныя, танцавальныя і цыркавыя нумары, а таксама выступленні джазавага аркестра, фокусніка і блазнаў. Серафім Іванавіч Агурцоў, прызначаны выконваючым абавязкі дырэктара Дома культуры, азнаёміўшыся з праграмай і не ўхваліўшы яе, прапануе сваю — грунтоўную, стандартна-бюракратычную, на высокім, як тады гаварылася, ідэйна-палітычным узроўні, з выступам дакладчыка і лектара-астранома.
З музычных нумароў таварыш Агурцоў прапануе абмежавацца класічнай музыкай і выступленнем ансамбля песні і танца. Ніхто з работнікаў Дома культуры не хоча змяняць раней складзеную і адрэпетыраваную праграму, тым больш замяняць яе на такое сумнае мерапрыемства. Яны аб’ядноўваюць намаганні і робяць усё магчымае, каб перашкодзіць ажыццяўленню планаў Агурцова.
Звяртаючыся да розных хітрыкаў, адцягваючы і ўводзячы Агурцова у зман, яны адзін за адным выконваюць усе намечаныя раней забаўляльныя нумары і весела святкуюць наступленне Новага Года.
Акцёры і ролі
[правіць | правіць зыходнік]- Ігар Ільінскі — Серафім Іванавіч Агурцоў, выконваючы абавязкі дырэктара Дома культуры
- Людміла Гурчанка — Леначка Крылова
- Юрый Бялоў — Грыша Кальцоў, электрык
- Георгій Кулікоў — Сярожа Усікаў, мастак
- Сяргей Філіпаў — Некадзілаў, лектар з «таварыства па распаўсюджванні»
- Вольга Уласава — Адэлаіда Кузьмінічна Рамашкіна, загадчыца бібліятэкі
- Андрэй Тутышкін — Фёдар Пятровіч Міронаў, бухгалтар
- Тамара Носава — Тося Бурыгіна, сакратар Агурцова
- Генадзь Юдзін — дырыжор аркестра
- Барыс Петкер — Мікалай Сідараў, ён жа клоўн Топ
- Уладзімір Зельдзін — Нікалаеў, ён жа клоўн Тып
Зноскі
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б http://www.imdb.com/title/tt0049397/ Праверана 29 красавіка 2016.
- ↑ Česko-Slovenská filmová databáze — 2001.