Карнавале
| Музей Карнавале | |
|---|---|
| Carnavalet | |
| Уваход у музей | |
| | |
| Заснаваны | снежань 1880 |
| Адкрыты | 1880[1] |
| Падпарадкаванасць | Paris Musées[d] |
| Краіна | |
| Месцазнаходжанне | 23, 29 rue de Sévigné, 75004 Paris |
| Наведвальнікі | |
| Адрас | 23 rue de Sévigné, 75003 Paris, France |
| Тэлефон | +33-1-44-59-58-58[5] |
| Праезд | метро Saint-Paul і Chemin Vert |
| Дырэктар | Jean-Marc Léri[d][6] |
| carnavalet.paris.fr (фр.) | |
Карнавале — музей гісторыі Парыжа, размешчаны ў двух будынках: у старадаўнім асабняку Карнавале і ў суседнім Ле-Пелецье-дэ Сен-Фаржо (Hôtel le Peletier de Saint-Fargeau), збудаваным у 17 ст. Музей знаходзіцца ў 3-й муніцыпальнай акрузе.
Гісторыя будынка
[правіць | правіць зыходнік]Будынак быў пабудаваны П’ерам Леско ў 1548—1560 гг. У 1578 г. дом быў набыты багатай удавой з Брэтані па імі Франсуаза дэ Керневенуа (фр.: Françoise de Kernevenoy), і па некалькі скажонаму прозвішчу гэтага сямейства дом атрымаў сваю назву.
У далейшым у асабняку Карнавале жылі шматлікія вядомыя і знатныя людзі, але найбольшую вядомасць ён атрымаў у канцы XVII стагоддзя, калі ў 1677—1696 гг. тут жыла маркіза дэ Севінье. У XIX стагоддзі ў Карнавале размяшчалася вучылішча дарожнага і маставога будаўніцтва, а ў 1886 г. будынак быў набыты гарадскім кіраваннем Парыжа для размяшчэння гістарычнай бібліятэкі і музея.
У 1989 г. у склад музея ўключаны і суседні асабняк Ле Пелецье дэ Сен-Фарго (фр.: Le Pelletier de Saint-Fargeau).
Музей Сабора Парыжскага Богамаці, крыпта
[правіць | правіць зыходнік]З 2000 года археалагічны музей Сабора Парыжскай Божай Маці знаходзіцца пад кіраўніцтвам музея Карнавале.
Турыстычная інфармацыя
[правіць | правіць зыходнік]- Адрас: 23, 29 rue de Sévigné, 75004 Paris
- Метро: Сен-Поль (Saint-Paul) ці Шамэн-Вер (Chemin Vert)
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]| Карнавале на Вікісховішчы |
- Павільён Арсенала — музей урбанізму і архітэктуры Парыжа.
- Спіс музеяў Парыжа
Зноскі
- ↑ http://www.carnavalet.paris.fr/en/museum-carnavalet/hotel-carnavalet — Карнавале.
- ↑ archINFORM — 1994. Праверана 30 ліпеня 2018.
- ↑ Fréquentation des musées de France de 2012 à 2014 — Direction générale des Patrimoines et de l'Architecture.
- ↑ Ministry of Culture of France Fréquentation des Musées de France — Ministry of Culture of France. Праверана 1 мая 2020.
- ↑ Muséofile — ministère de la Culture. Праверана 27 студзеня 2022.
- ↑ Une nouvelle directrice au musée Carnavalet // Le Parisien — Paris: LVMH, 2013. — 530000 экз. — ISSN 1161-5435
