Перайсці да зместу

Карал Гаўлічак-Бароўскі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Карал Гаўлічак-Бораўскі)
Карал Гаўлічак-Бароўскі
чэшск.: Karel Havlíček Borovský
Асабістыя звесткі
Імя пры нараджэнні чэшск.: Karel Havlíček
Псеўданімы Havel Borovský[1], Karel Havlíček-Borovský[1] і Hawliczek
Дата нараджэння 31 кастрычніка 1821(1821-10-31)[2][3][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 29 ліпеня 1856(1856-07-29)[2][3][…] (34 гады)
Месца смерці
Пахаванне
Грамадзянства
Бацька Matěj Havlíček[d]
Маці Josefína Havlíčková[d]
Жонка Julie Sýkorová-Havlíčková[d]
Дзеці Zdeňka Havlíčková[d]
Альма-матар
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці перакладчык, паэт, журналіст, выдавец, літаратурны крытык, пісьменнік, палітык, публіцыст, палітычны зняволены
Подпіс Выява аўтографа
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Карэл Гаўлічак-Бароўскі (чэшск.: Karel Havlíček Borovský; 31 кастрычніка 1821(1821-10-31)[2][3][…], Havlíčkova Borová[d], Аўстрыйская імперыя[4][5][…]29 ліпеня 1856(1856-07-29)[2][3][…], Прага, Землі багемскай кароны[4][6][…]) — чэшскі паэт, публіцыст, палітычны дзеяч, адзін з заснавальнікаў чэшскай журналістыкі, сатыры і літаратурнай крытыкі.

Вучыўся ў Карлавым універсітэце ў Празе (1838—1840), затым у духоўнай семінарыі, з якой быў выключаны за вальнадумства (1841). Вывучэнне моваў, літаратуры і гісторыі славянскіх народаў зблізіла яго з філолагам і паэтам П. Шафарыкам. Працаваў хатнім настаўнікам у Маскве, па вяртанні на радзіму заняўся публіцыстыкай, рэдагаваў газету Pražské noviny і літаратурны дадатак да яе Česka včela. Літаратурныя творы К. Гаўлічка-Бароўскага распаўсюджваліся збольшага ў спісах. Напісаў каля 78 эпіграмаў, пераклаў на чэшскую мову «Мёртвыя душы» і «Вія» М. Гогаля, «Казачую калыханку» М. Лермантава. Асноўныя творы — «Кутнагорскія лісты» (Epištoly kutnohorské), «Цірольскія элегіі» (Tyrolské elegie, паэма; 1852, надр. 1861), «Кароль Лаўра» (Král Lávra, 1854, надр. 1870).

  1. а б Národní autority České republiky Праверана 30 жніўня 2020.
  2. а б в г Karel Havlicek Borovsky // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. а б в г Karel Havlíček-Borovský // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. а б в г Národní autority České republiky Праверана 23 лістапада 2019.
  5. а б The Fine Art Archive — 2003. Праверана 1 красавіка 2021.
  6. а б Dr. Constant v. Wurzbach Havliček, Karl // Biographisches Lexikon des Kaiserthums Oesterreich: enthaltend die Lebensskizzen der denkwürdigen Personen, welche seit 1750 in den österreichischen Kronländern geboren wurden oder darin gelebt und gewirkt habenWien: 1856. — Т. 8. — S. 98.
  7. BillionGraves — 2011.