Карал Гаўлічак-Бароўскі
| Карал Гаўлічак-Бароўскі | |
|---|---|
| чэшск.: Karel Havlíček Borovský | |
| |
| Асабістыя звесткі | |
| Імя пры нараджэнні | чэшск.: Karel Havlíček |
| Псеўданімы | Havel Borovský[1], Karel Havlíček-Borovský[1] і Hawliczek |
| Дата нараджэння | 31 кастрычніка 1821[2][3][…] |
| Месца нараджэння | |
| Дата смерці | 29 ліпеня 1856[2][3][…] (34 гады) |
| Месца смерці | |
| Пахаванне | |
| Грамадзянства | |
| Бацька | Matěj Havlíček[d] |
| Маці | Josefína Havlíčková[d] |
| Жонка | Julie Sýkorová-Havlíčková[d] |
| Дзеці | Zdeňka Havlíčková[d] |
| Альма-матар | |
| Прафесійная дзейнасць | |
| Род дзейнасці | перакладчык, паэт, журналіст, выдавец, літаратурны крытык, пісьменнік, палітык, публіцыст, палітычны зняволены |
| Подпіс |
|
Карэл Гаўлічак-Бароўскі (чэшск.: Karel Havlíček Borovský; 31 кастрычніка 1821[2][3][…], Havlíčkova Borová[d], Аўстрыйская імперыя[4][5][…] — 29 ліпеня 1856[2][3][…], Прага, Землі багемскай кароны[4][6][…]) — чэшскі паэт, публіцыст, палітычны дзеяч, адзін з заснавальнікаў чэшскай журналістыкі, сатыры і літаратурнай крытыкі.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Вучыўся ў Карлавым універсітэце ў Празе (1838—1840), затым у духоўнай семінарыі, з якой быў выключаны за вальнадумства (1841). Вывучэнне моваў, літаратуры і гісторыі славянскіх народаў зблізіла яго з філолагам і паэтам П. Шафарыкам. Працаваў хатнім настаўнікам у Маскве, па вяртанні на радзіму заняўся публіцыстыкай, рэдагаваў газету Pražské noviny і літаратурны дадатак да яе Česka včela. Літаратурныя творы К. Гаўлічка-Бароўскага распаўсюджваліся збольшага ў спісах. Напісаў каля 78 эпіграмаў, пераклаў на чэшскую мову «Мёртвыя душы» і «Вія» М. Гогаля, «Казачую калыханку» М. Лермантава. Асноўныя творы — «Кутнагорскія лісты» (Epištoly kutnohorské), «Цірольскія элегіі» (Tyrolské elegie, паэма; 1852, надр. 1861), «Кароль Лаўра» (Král Lávra, 1854, надр. 1870).
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б Národní autority České republiky Праверана 30 жніўня 2020.
- ↑ а б в г Karel Havlicek Borovsky // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б в г Karel Havlíček-Borovský // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б в г Národní autority České republiky Праверана 23 лістапада 2019.
- ↑ а б The Fine Art Archive — 2003. Праверана 1 красавіка 2021.
- ↑ а б Dr. Constant v. Wurzbach Havliček, Karl // Biographisches Lexikon des Kaiserthums Oesterreich: enthaltend die Lebensskizzen der denkwürdigen Personen, welche seit 1750 in den österreichischen Kronländern geboren wurden oder darin gelebt und gewirkt haben — Wien: 1856. — Т. 8. — S. 98.
- ↑ BillionGraves — 2011.
