Каралеўства Вестфалія
| Сатэліт Французскай імперыі | |||||
| Каралеўства Вестфалія | |||||
|---|---|---|---|---|---|
| ням.: Königreich Westphalen | |||||
|
|||||
|
Каралеўства Вестфалія ў складзе Рэйнскага саюза ў 1812 годзе |
|||||
|
1807 — 1813
|
|||||
| Сталіца | Касель | ||||
| Мова(ы) | нямецкая | ||||
| Грашовая адзінка | вестфальскі франк | ||||
| Плошча | |||||
| Насельніцтва | |||||
| Форма кіравання | манархія | ||||
| Правіцель | Жэром Банапарт | ||||
| Гісторыя | |||||
| • 9 ліпеня 1807 | Тыльзіцкі мір | ||||
| • 19 кастрычніка 1813 | Бітва народаў | ||||
Каралеўства Вестфалія (ням.: Königreich Westphalen) — дзяржава, якая існавала ў 1807 — 1813 гадах на тэрыторыі сучаснай Германіі. Сталіцай каралеўства быў Касель, а яго сучасны пераемнік - Паўночны Рэйн-Вестфалія.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]
Каралеўства Вестфаліі было створана ў 1807 г. зліццём тэрыторый, аддадзеных Прусіяй па ўмовах Тыльзіцкага міра. Паўночна-ўсходняя мяжа каралеўства праходзіла па рацэ Эльба. Акрамя Каселя буйнымі гарадамі былі Марбург і Гановер. Дзяржава ўвайшла ў склад Канфедэрацыі Рэйна.
Тут, як і ва ўсёй Еўропе, Напалеон паспрабаваў стварыць «ўзорную дзяржава», была напісана канстытуцыя і ажыццяўляўся шэраг сацыяльных рэформ. Быў адменены прыгнёт, уведзена права свабоднага прадпрымальніцтва. Была ўведзена метрычная сістэма. У той жа час Напалеон увёў цэнзуру.
Напалеон наклаў на дзяржаву істотнае падатковае ярмо, яно павінна было забяспечваць напалеонаўскае войска. Вялікая колькасць вестфальскіх салдат загінула ў Рускай кампаніі 1812 года.
У верасні 1813 года рускія войскі акружылі Касель і захапілі яго. 1 кастрычніка яны скончылі заваяванне каралеўства, але трыма днямі пазней Жэром Банапарт вярнуўся з французскімі салдатамі і здолеў адбіць Касэль. Але хутка рускія вярнуліся і аблажылі горад зноў. Пасля перамогі рускіх у Бітве народаў 19 кастрычніка 1813 года Вестфальская дзяржава загінула.