Каражэчна
| Каражэчна | |
|---|---|
| руск. Корожечна | |
| Характарыстыка | |
| Даўжыня | 147 км |
| Басейн | 1 690 км² |
| Расход вады | 6 м³/с |
| Вадацёк | |
| Выток | |
| • Месцазнаходжанне | адгор’і Бежацкага верха |
| • Вышыня | больш 178 м |
| • Каардынаты | 57°38′06″ пн. ш. 37°01′47″ у. д.HGЯO |
| Вусце | Рыбінскае вадасховішча |
| • Месцазнаходжанне | 2830 км па левым беразе Волгі |
| • Вышыня | 102 м |
| • Каардынаты | 57°33′42″ пн. ш. 38°17′33″ у. д.HGЯO |
| Размяшчэнне | |
| Водная сістэма | Рыбінскае вадасховішча → Волга → Каспійскае мора |
|
|
|
| Краіна | |
| Рэгіёны | Цвярская вобласць, Яраслаўская вобласць |
| Код у ДВР | 08010100912110000004406 |
Каражэчна (руск.: Короже́чна) — рака на паўночным захадзе еўрапейскай часткі Расіі ў Кесавагорскім, Сонкаўскім і Кашынскім раёнах Цвярской вобласці і Угліцкім раёне Яраслаўскай вобласці. Вусце ракі знаходзіцца за 2830 км па левым беразе ракі Волгі ад яе вусця (Волжскі руславы ўчастак Рыбінскага вадасховішча). Даўжыня ракі — 147 км, плошча вадазборнага басейна — 1690 км², расход вады — 6 м³/с.
Каражачна пачынаецца ў Кесавагорскім раёне, у адгор’ях Бежацкага верха. Шырыня ракі ў верхнім і сярэднім цячэнні — 5—20 м, рэчышча звілістае, глыбіня — да 1,5 м. Хуткасць цячэння невысокая.
Бліжэй да вусця з-за падпору Рыбінскага вадасховішча шырыня ракі павялічваецца, на працягу апошніх 4 кіламетраў рака Каражэчна суднаходная.
Нізоўі Караражэчны — папулярнае месца для адпачынку і рыбалкі, па берагах размешчаны санаторыі і турыстычныя базы.
Рака ўпадае ў Волгу ніжэй за горад Угліч.