Капылка
Капылка — рака ў горадзе Горкі Магілёўскай вобласці, прыток ракі Парасіцы. Разам з чыгунках, Проняй і Парасіцай падзяляе горад на некалькі частак. З'яўляецца элементам гідраграфічнай сеткі горада, адносіцца да катэгорыі малых рэк[1].
Пойма Капылкі мае шырыню 50–100 м, берагі стромкія і абрывістыя. Рэчышча звілістае, шырынёй 2–4 м, у верхнім цячэнні зарэгулявана сажалкамі. Сажалкі на рэках Капылка і Парасіца выкарыстоўваюцца для кароткатэрміновага адпачынку. На іх берагах абсталяваны месцы для адпачынку і купання, пляжы[1].
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Капылка яшчэ ў канцы ХІХ стагоддзя была паўнаводнай. Гэта добра бачна на гравюры з кнігі «Живописная Россия. Литовское и Белорусское Полессе» 1882 году, перавыдадзенай у Мінску ў 1993 годзе[2].
Сучасны выгляд Капылка займела пасля фармавання на ейнай аснове Верхняй і Ніжняй сажалак (азёр) у Горках, для іх Капылка служыць крыніцай сілкавання[3].
На левым беразе Капылкі ў пачатку вуліцы Матросава знаходзіцца гарадзішча 1-га тысячагоддзя[1].
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б в Министерство архитектуры и строительства Республики Беларусь. Схема озелененных территорий общего пользования г.Горки (руск.) (12 лістапада 2022).
- ↑ Мое местечко\Горки. shtetle.com. Праверана 17 мая 2025.
- ↑ Академические пруды. baa.by. Праверана 17 мая 2025.