Капрэзэ
Выгляд
| Капрэзэ | |
|---|---|
| італ.: caprese | |
| | |
| Уваходзіць у нацыянальныя кухні | |
| * Італьянская кухня | |
| Краіна паходжання | Італія |
| Названа ў гонар | Востраў Капры |
| Кампаненты | |
| Асноўныя |
|
| Падача | |
| Тып стравы | Закуска |
Капрэзэ (італ.: caprese) — лёгкая закуска, адна з разнавіднасцяў антыпасты, якая ўключае ў сябе памідоры, мацарэла, аліўкавы алей і базілік. Назву закуска атрымала ад вострава Капры (Італія). Дзякуючы чырвона-бела-зялёным колерам, якія паўтараюць колеры італьянскага сцяга, капрэзэ стала адной з нацыянальных страў Італіі. Капрэзэ лёгкая ў гатаванні: па крузе ўкладваюцца нарэзаныя лустачкамі памідоры, мацарэла і лісцінкі базіліка, зверху прыпраўляецца соллю і чорным перцам, паліваюць аліўкавым алеем і бальзамічным воцатам. У традыцыйным рэцэпце павінна выкарыстоўвацца мацарэла з малака чорных буйваліц, лепшы гатунак таматаў для капрэзэ - «Бычынае сэрца», а аліўкавы алей павінны быць халоднага адціску. Да капрэзэ звычайна падаюць свежы хлеб.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Капрэзэ