Каменск-Шахцінскі
| Горад | |||||
| Каменск-Шахцінскі | |||||
|---|---|---|---|---|---|
| руск.: Каменск-Шахтинский | |||||
|
|||||
| 48°19′00″ пн. ш. 40°16′00″ у. д.HGЯO | |||||
| Краіна |
|
||||
| Рэгіён | Растоўская вобласць | ||||
| Гісторыя і геаграфія | |||||
| Заснаваны | 1671 | ||||
| Горад з | 1927 | ||||
| Плошча | 160 км² | ||||
| Вышыня цэнтра | 60 м | ||||
| Часавы пояс | UTC+3 | ||||
| Насельніцтва | |||||
| Насельніцтва | ▼ 93 238[1] чалавек (2010) | ||||
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |||||
| Тэлефонны код | 86365 | ||||
| Паштовы індэкс | 347800 | ||||
| Аўтамабільны код | 61, 161 | ||||
|
|
|||||
| kamensk.donland.ru | |||||
| Паказаць/схаваць карты | |||||
Каменск-Шахцінскі (руск.: Каменск-Шахтинский) — горад (з 1927 года) у Расіі, у складзе Растоўскай вобласці. Насельніцтва 96,6 тыс. чалавек (2005). Заснаваны ў 1671 годзе.
Горад размешчаны ля паўночна-ўсходніх адгор’яў Данецкага кража, на рацэ Северскі Данец (правы прыток Дона), за 145 км на паўночны ўсход ад Растова-на-Доне.
У горадзе і ў раёне яго — шэраг вугальных шахт (здабыча каменнага вугалю). Развітая хімічная прамысловасць: ФДУП «Каменскхімкамбінат», ФКП Камбінат «Каменскі», ААТ «Каменсквалакно». Таксама маюцца машынабудаўнічыя прадпрыемствы: «Машзавод», «Каменскі вопытна-механічны завод», завод газавыкарыстоўваючага абсталявання, ЗАТ «КОМЗ-Экспарт» — гандлёвая марка «TIGARBO». Заводы «Прамгаз», шклатарны, цагляны, дрэваапрацоўчы. Каменская ЦЭЦ. З харчовых прадпрыемстваў варта вылучыць мясакамбінат, кандытарскую фабрыку, малочны завод, харчакамбінат, вінна-гарэлкавы завод, хлебакамбінат і інш.
Вядомыя асобы
[правіць | правіць зыходнік]- Васіль Іванавіч Стражаў (нар. 1944) — беларускі вучоны-фізік, рэктар Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.
- Анатоль Якаўлевіч Міцянін (1918—1992) — беларускі архітэктар.
- Віктар Уладзіміравіч Саркісьян (нар. 1947) — беларускі артыст балета.
Зноскі
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Каменск-Шахцінскі