Каменск-Уральскі
| Горад | |||||
| Каменск-Уральскі | |||||
|---|---|---|---|---|---|
| руск.: Каменск-Уральский | |||||
|
|||||
| 56°24′ пн. ш. 61°56′ у. д.HGЯO | |||||
| Краіна |
|
||||
| Рэгіён | Свярдлоўская вобласць | ||||
| Кіраўнік | Mikhail Astakhov[d] і Q23656708? | ||||
| Гісторыя і геаграфія | |||||
| Заснаваны | 1701 | ||||
| Горад з | 1935 | ||||
| Плошча | 144,08 км² | ||||
| Вышыня цэнтра | 160 м | ||||
| Часавы пояс | UTC+5 | ||||
| Насельніцтва | |||||
| Насельніцтва | ▼ 179 061[1] чалавек (2010) | ||||
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |||||
| Тэлефонны код | 3439 | ||||
| Паштовыя індэксы | 623XXX | ||||
| Аўтамабільны код | 66, 96 | ||||
|
|
|||||
| kamensk-uralskiy.ru/ | |||||
| Паказаць/схаваць карты | |||||
Каменск-Уральскі (руск.: Каменск-Уральский) — горад (з 1935) у Свярдлоўскай вобласці Расіі. Насельніцтва 182,5 тыс. чал. (2005). Заснаваны ў 1701 годзе.
Горад размешчаны на зліцці рэк Каменка і Ісець, за 100 км на паўднёвы ўсход ад Екацярынбурга. Каляровая і чорная металургія, машынабудаванне і інш.
Геаграфія
[правіць | правіць зыходнік]Клімат
[правіць | правіць зыходнік]Клімат тэрыторыі ўмерана кантынентальны. Зімой пераважна адбіваецца ўплыў сібірскага антыцыклону, які абумоўлівае ўстойлівае марознае надвор’е. Назіраюцца частыя ўварванні халодных паветраных мас з поўначы і цёплых з поўдня, з якімі звязаны змены надвор’я. Улетку халоднае надвор’е нярэдка прыносяць паветраныя масы з Баранцава і Карскага мораў.
Шматгадовая сярэднегадавая тэмпература 2,6 °C, сярэдняя тэмпература самага спякотнага месяца (ліпень) 23,9 °C і самога халоднага месяца (студзеня) −16,2 °C. Пераважныя вятры паўночна-заходнія, заходнія і паўднёва-заходнія.
Раён адносіцца да зоны дастатковага ўвільгатнення, сярэднегадавая колькасць ападкаў складае 467 мм. Большая частка ападкаў выпадае ў цёплы перыяд года (350 мм).
Вядомыя асобы
[правіць | правіць зыходнік]- Уладзімір Нілавіч Беланогаў (1946—2012) — беларускі спецыяліст у галіне вакуумнай і кампрэсарнай тэхнікі. Кандыдат тэхнічных навук (1975), дацэнт (1983).
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]Зноскі
- ↑ Численность постоянного населения Российской Федерации по городам, поселкам городского типа и районам на 1 января 2010 г.(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 21 жніўня 2011. Праверана 8 снежня 2010.