Калонія Масачусецкага заліва
| Калонія Масачусецкага заліва | |
|---|---|
| англ.: Massachusetts Bay Colony | |
| Герб | |
| Дата заснавання / стварэння | 1628 |
| Кантынент | Паўночная Амерыка |
| Краіна | |
| Сталіца | |
| У адміністрацыйнай адзінцы | |
| Пераемнік | Правінцыя Масачусетс-Бэй |
| Дата спынення існавання | 1684 і 1691 |
Калонія Масачусецкага заліва (англ.: Massachusetts Bay Colony) — брытанская калонія ў Новай Англіі, заснаваная ў 1630 годзе кампаніяй Масачусецкага заліва паводле хартыі Карла I, якая дазваляе кампаніі каланізаваць землі паміж рэкамі Чарлз і Мерымак. Першымі пасяленцамі сталі тысяча пурытан на чале з Джонам Уінтрапам. Найбольш значнымі гарадамі калоніі былі Бостан і Сейлем у цяперашнім штаце Масачусетс.
У адрозненне ад Плімуцкай і Лонданскай кампаній, якія стварылі Плімуцкую і Вірджынскую калоніі, калонія Масачусецкага заліва не была абавязана праводзіць паседжанні ўдзельнікаў у Англіі, таму кіраванне кампаніяй ажыццяўлялася непасрэдна з Бостана і Сейлема. Кароль быў занепакоены ростам самастойнасці тэакратычнага ўрада калоніі і ў 1684 годзе скасаваў яе статут. У 1691 годзе калонія была аб’яднана з Плімуцкай калоніяй і калоніяй Мэн у правінцыю Масачусетс.