Казімір Валовіч
| Казімір Валовіч | |
|---|---|
| Багорыя | |
| Нараджэнне |
13 кастрычніка 1779 |
| Смерць |
27 сакавіка 1849 (69 гадоў)
|
| Месца пахавання | |
| Род | Валовічы |
| Бацька | Міхал Вінцэнт Валовіч |
| Маці | Петранеля са Свяціцкіх[d] |
| Жонка | Марыя з Фёлькерзамбаў[d][1] |
| Дзеці | Міхал Казіміравіч Валовіч, Паўліна з Валовічаў[d] і Ганна з Валовічаў[d] |
| Член у | |
| Бітвы | |
Казімір Валовіч (13 кастрычніка 1779, Парэчча — 27 сакавіка 1849, Парыж) — ваенны дзеяч.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Паходзіў са шляхецкага роду Валовічаў герба «Багорыя». Нарадзіўся 13 кастрычніка 1779 года ў маёнтку Парэчча.
У 1822 г. — унтэр-афіцэр Польскага ўланскага палка Літоўскай уланскай дывізіі. У 1825 г. — карнет лейб-гвардыі Гродзенскага гусарскага палка. Меў маёнтак Парэчча з фальваркамі Падлужжа, Наркаўшчына, Мар’янполь (усе да 1826 г.), Яловікі і Гарадзішча ў Слонімскім павеце. Практыкаваў прадстаўленне некаторым сваім прыгонным сялянам вольнасці. Член масонскай ложы «Вузел Еднасці» ў Навагрудку.
Пад час Лістападаўскага паўстання 1830—1831 г. разам з А. Бронскім стварыў атрад колькасцю да 100 чалавек, а каб набыць зброю і амуніцыю, залажыў свой маёнтак у Пецярбургскую Захоўную казну за 30 150 руб. Разам з Г. Дэмбінскім адышоў да Варшавы, потым перайшоў у Прусію і выехаў у Францыю. Завочна Гродзенскай губернскай следчай камісіяй у 1832 г. аднесены да злачынцаў 2-й катэгорыі. Пры вобыску ў яго доме знайшлі масонскі патэнт (ад 27.04.1819), медны пазалочаны знак і тафтэнавы блакітны фартух; у бібліятэцы з 429 тамоў літаратуры 163 былі прысвечаны масонству. Фальваркі Яловікі і Гарадзішча былі канфіскаваны.
Памёр 27 сакавіка 1849 года ў Парыжы. Пахаваны на парыжскіх могілках Манмартр (кватэра 17, рад 6 av. Principale, гроб 14 ch. Amiot).
Сям’я
[правіць | правіць зыходнік]У шлюбе з Мар’янай з Фёлькерзамбаў. Дзеці: дочкі Ганна і Паўліна; сын Міхал, удзельнік паўстання 1830—1831 г. і экспедыцыі Ю. Заліўскага ў 1833 г. на Беларусь.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Швед, В. В. Масоны і ложы на землях Беларусі (канец XVIII — першая чвэрць XIX ст.) : біябібліягр. слоўн.. — Гродна: ГрДУ, 2007. — 275 с. — ISBN 978-985-417-866-0.
- ↑ Амелька С. Радаводы графскай і слонімскай галін Валовічаў у XVI—XVIII стст. (паводле вывадовых спраў Гарадзенскага дваранскага дэпутацкага сходу 1875 г.) // Unus pro omnibus: Валовічы ў гісторыі Вялікага княства Літоўскага XV—XVIII стст. / пад рэд. А. М. Янушкевіч — Мн.: 2014. — С. 143. — 508 с. — ISBN 978-985-7085-36-1
- ↑ а б Амелька С. Радаводы графскай і слонімскай галін Валовічаў у XVI—XVIII стст. (паводле вывадовых спраў Гарадзенскага дваранскага дэпутацкага сходу 1875 г.) // Unus pro omnibus: Валовічы ў гісторыі Вялікага княства Літоўскага XV—XVIII стст. / пад рэд. А. М. Янушкевіч — Мн.: 2014. — С. 142. — 508 с. — ISBN 978-985-7085-36-1
- Нарадзіліся 13 кастрычніка
- Нарадзіліся ў 1779 годзе
- Нарадзіліся ў Слонімскім павеце (Вялікае Княства Літоўскае)
- Памерлі 27 сакавіка
- Памерлі ў 1849 годзе
- Памерлі ў Парыжы
- Пахаваныя на могілках Манмартр
- Валовічы
- Асобы
- Нарадзіліся ў Слонімскім раёне
- Удзельнікі паўстання 1830—1831 гадоў
- Імігравалі ў Францыю з Беларусі