Перайсці да зместу

Каарэл Ээнпалу

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Каарэл Ээнпалу
эст.: Kaarel Eenpalu
міністр унутраных спраў Эстоніі[d]
28 ліпеня 1920 — 26 кастрычніка 1920
Папярэднік Aleksander Hellat[d]
Пераемнік Lui Olesk[d]
прэм’ер-міністр Эстоніі
21 красавіка 1938 — 12 кастрычніка 1939
Папярэднік Канстанцін Пятс
Пераемнік Юры Улуатс
міністр унутраных спраў Эстоніі[d]
25 студзеня 1921 — 26 сакавіка 1924
Папярэднік Lui Olesk[d]
Пераемнік Theodor Rõuk[d]
міністр унутраных спраў Эстоніі[d]
16 снежня 1924 — 23 ліпеня 1926
Папярэднік Theodor Rõuk[d]
Пераемнік Heinrich Laretei[d]
міністр унутраных спраў Эстоніі[d]
25 жніўня 1934 — 9 мая 1938
Папярэднік Johan Müller[d]
Пераемнік Richard Veermaa[d]
дзяржаўны старэйшына Эстоніі
19 ліпеня 1932 — 1 лістапада 1932
Папярэднік Яан Тээмант
Пераемнік Канстанцін Пятс
старшыня Рыйгікогу[d]
22 чэрвеня 1926 — 19 ліпеня 1932
Папярэднік Аўгуст Рэй
Пераемнік Яан Тынісан
старшыня Рыйгікогу[d]
18 мая 1933 — 29 жніўня 1934
Папярэднік Яан Тынісан
Пераемнік Rudolf Penno[d]
member of the Estonian Constituent Assembly[d]
23 красавіка 1919 — 26 красавіка 1919
Пераемнік Jaan Masing[d]

Нараджэнне 28 мая 1888(1888-05-28)[1][2][…]
Смерць 27 студзеня 1942(1942-01-27)[2] (53 гады) ці 28 студзеня 1942(1942-01-28)[3] (53 гады)
Жонка Linda Eenpalu[d]
Дзеці Mai-Linda Eenpalu-Armei[d] і Virve-Kaja Eenpalu[d][2]
Партыя
Адукацыя
Бітвы
Узнагароды
Estonian Red Cross Order First Class Estonian Red Cross Order Second Class Order of the White Star, 1st Class Recipient of the Order of the National Coat of Arms, 1st Class 1st Class of the Order of the Cross of the Eagle
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Каарэл Ээнпалу (эст.: Kaarel Eenpalu; да 1935 — Карл Эйнбунд эст.: Karl August Einbund; 26 мая 1888 — 27 студзеня або 28 студзеня 1942, Кіраўская вобласць) — эстонскі дзяржаўны дзеяч.

У 1919 — член Устаноўчага сходу. У 1919—1920 — дзяржаўны кантралёр. У 1920 — галоўны рэдактар газеты Tallinna Teataja. Уваходзіў у склад Народнай партыі, з 1923 удзельнічаў у дзейнасці Згуртавання аграрыяў.

У 1920, 1921—1924 і 1924—1926 — міністр унутраных спраў. У 1924 быў галоўным рэдактарам газеты Kaja. У 1926—1932, 1933—1934 — старшыня Рыйгікогу, член Рыйгікогу пяці скліканняў. У ліпені-лістападзе 1932 — дзяржаўны старэйшына (кіраўнік дзяржавы). У 1934—1938 — зноў міністр унутраных спраў, ініцыятар працэсу «эстанізацыі» імёнаў і прозвішчаў грамадзян краіны. У 1938—1940 — дэпутат Дзяржаўнага прадстаўнічага сходу. У 1938—1939 — прэм’ер-міністр. У 1939—1940 — генеральны дырэктар дзяржаўнай кампаніі Eesti Fosforit.

У 1930—1932 узначальваў моладзевую арганізацыю «Маладыя арлы». У 1930—1935 быў старшынёй Эстонска-польскага таварыства, у 1932 — старшыня Палаты сельскай гаспадаркі. У 1923—1940 — член Эстонскага алімпійскага камітэта. Ганаровы член савета афіцэраў 2-га артылерыйскага палка.

У 1940 годзе быў арыштаваны на сваім хутары. Быў асуджаны да працяглага тэрміна пазбаўлення волі і адпраўлены ў лагер, дзе памёр ад запалення лёгкіх.

Зноскі