Перайсці да зместу

Зоя Вацлаваўна Кулеша

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Зоя Вацлаваўна Кулеша
Галоўны дзяржаўны санітарны ўрач горада Гродна і Гродзенскага раёна[d]
з 2005
дэлегат Усебеларускага народнага сходу[d]
з 2024
кіраўнік адміністрацыі Кастрычніцкага раёна г. Гродна[d]
з 14 жніўня 2025

Нараджэнне 8 сакавіка 1971(1971-03-08) (54 гады)
Член у
Адукацыя
Навуковая ступень кандыдат медыцынскіх навук
Месца працы

Зоя Вацлаваўна Кулеша (нар. 8 сакавіка 1971, Маркаўцы, Шчучынскі раён) — беларуская спецыялістка ў галіне гігіены і эпідэміялогіі, дзяржаўны службовец. Кандыдат медыцынскіх навук.

Нарадзілася 8 сакавіка 1971 года ў вёсцы Маркаўцы Шчучынскага раёна Гродзенскай вобласці. У 1997 годзе скончыла Мінскі дзяржаўны медыцынскі інстытут па спецыяльнасці «Медыка-прафілактычная справа». Кандыдат медыцынскіх навук[1].

З 2005 года працавала галоўным дзяржаўным санітарным урачом горада Гродна і Гродзенскага раёна, галоўным урачом Гродзенскага занальнага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі[1].

У красавіку 2013 года прызначана намесніцай старшыні Гродзенскага гарвыканкама[1] па пытаннях сацыяльна-культурнай сферы і ідэалогіі[2].

15 сакавіка 2017 года запрашала ўдзельнікаў «Маршу недармаедаў» прайсці ў актавую залу ў Гродне. 9 мая 2018 года правяла прафілактычную гутарку з актывісткай руху «Маці 328», якая абвясціла галадоўку[2].

Паводле інфармацыі інфармацыйна-расследвальніцкага партала LukaZone 17 жніўня 2020 года спрабавала спыніць акцыю пратэсту праз ілжывыя абяцанні і паведамленне звестак, што не адпавядалі сапраўднасці, 21 жніўня адмяніла дазвол на правядзенне мірных мітынгаў на плошчы Леніна і вуліцы Савецкай у Гродне[2]. Паводле сведчанняў, дапамагала скіроўваць даносы на актыўных грамадзян, каб іх звольнілі з працы. Абразліва выказвалася ў адрас мірных грамадзян. Брала ўдзел у рэпрэсіях супраць Гродзенскага дзіцячага хоспіса[2].

У красавіку 2024 года была выбрана дэлегаткай на Усебеларускі народны сход 7-га склікання ад рэспубліканскага грамадскага аб’яднання «Белая Русь»[3].

14 жніўня 2025 года прызначана кіраўніцай адміністрацыі Кастрычніцкага раёна г. Гродна[4].

  1. а б в Зоя Кулеша назначена заместителем председателя Гродненского горисполкома. grodnonews.by. Праверана 20 жніўня 2025.
  2. а б в г Зоя Вацлавовна Кулеша. luka.zone. Праверана 20 жніўня 2025.
  3. сегодня, СБ-Беларусь. Публикуем полный список делегатов Всебелорусского народного собрания (руск.). www.sb.by (19 красавіка 2024). Праверана 29 снежня 2024.
  4. Разгляд кадравых пытанняў . Афіцыйны сайт Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Праверана 20 жніўня 2025.