Зоф’я Налкоўская
| Зоф’я Налкоўская | |
|---|---|
| польск.: Zofia Nałkowska | |
| | |
| Асабістыя звесткі | |
| Імя пры нараджэнні | польск.: Zofia Nałkowska |
| Дата нараджэння | 10 лістапада 1884[1][2][…] |
| Месца нараджэння | |
| Дата смерці | 17 снежня 1954[1][2][…] (70 гадоў) |
| Месца смерці | |
| Пахаванне | |
| Грамадзянства |
|
| Бацька | Wacław Nałkowski[d] |
| Маці | Anna Nałkowska[d] |
| Прафесійная дзейнасць | |
| Род дзейнасці | пісьменніца, журналістка, публіцыст і драматург |
| Гады творчасці | 1903—1954 |
| Мова твораў | польская |
| Дэбют | 1903 |
| Грамадская дзейнасць | |
| Член у | |
| Узнагароды | |
| Подпіс |
|
Зоф’я Налкоўская (польск.: Zofia Nałkowska; 10 лістапада 1884[1][2][…], Варшава — 17 снежня 1954[1][2][…], Варшава) — польская пісьменніца.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзілася ў 1884 годзе ў Варшаве. Яе бацька Вацлаў Налкоўскі быў адным з самых выдатных і знакамітых польскіх географаў. Маці Ганна Налкоўская, акрамя выхавання дзвюх дачок, таксама пісала падручнікі па геаграфіі. У 1901 годзе Зоф’я скончыла Варшаўскую прыватную гімназію. Дэбютавала як паэтэса вершам «Я памятаю» (1898), як празаік — навэлай «Арліца» (1903).
У 1922—1927 гадах жыла ў Гродне, была куратарам патранату (апекі) вязняў гродзенскай турмы, памагала зняволеным. Зоф’я Налкоўская была сябрам камітэту, які займаўся ўшанаваннем памяці Элізы Ажэшкі. Яна казала прамову падчас адкрыцця помніка пісьменніцы каля тэатра ў гарадскім парку.
Памерла ў Варшаве ў 1954 годзе.
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Першыя раманы «Жанчыны» (1906), «Князь» (1907), «Нарцыза» (1910) напісаны ў стылявой манеры, уласцівай літаратуры «Маладой Польшчы». У зборніку апавяданняў «Таямніцы крыві» (1917), рамане «Граф Эміль» (1920) праявілася маральнае асуджэнне Першай сусветнай вайны. Праблеме адбудавання Польшчы прысвечаны «Раман Тэрэзы Генерт» (1923). Гродзенская тэматыка ў аснове яе раманаў «Нядобрае каханне» (1928), «Мяжа» (1935), «Вузлы жыцця» (1948), драмы «Дзень яго вяртання» (1931), эсэ «У шалашы» (1924), «Гродна» (1926), «Нёман» (1934) і інш. Вострыя сацыяльныя і палітычныя праблемы, псіхалогія чалавека адлюстраваны ў раманах «Галкі» (1927), «Нецярплівыя» (1938), драме «Дом жанчын» (1930) і інш. Аўтар зборнікаў псіхалагічных мініяцюр «Характары» (1922), навел пра лагеры смерці «Медальёны» (1946), літаратурна-крытычных і публіцыстычных твораў, дзённікаў.
На беларускую мову асобныя яе апавяданні пераклаў Янка Брыль.
Прэміі і ўзнагароды
[правіць | правіць зыходнік]- Дзяржаўная прэмія Польшчы (1953).
Беларускія пераклады
[правіць | правіць зыходнік]- у кн.: Сад: Кніга польскіх апавяданняў. — Мн., 1982.
Ушанаванне памяці
[правіць | правіць зыходнік]У 1989 годзе на доме па вуліцы Акадэмічнай у Гродне была ўсталявана памятная шыльда ў гонар Зоф’і Налкоўскай з барэльефным партрэтам пісьменніцы. Шматлікія фотаздымкі, побытавыя прадметы, рукапісы знаходзяцца ў яе музеі, які размясціўся ў корпусе філалагічнага факультэта Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Мусіенка С. Налкоўская // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 11: Мугір — Паліклініка / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 11. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0188-5 (т. 11).
- Петрушкевіч А. Зоф’я Налкоўская — аўтарка знакамітых «Медальёнаў» // Старонкі Гарадзеншчыны літаратурнай / А. М. Петрушкевіч. — Гродна: ЮрСаПрынт, 2015. — С. 141—145.
- Нарадзіліся 10 лістапада
- Нарадзіліся ў 1884 годзе
- Нарадзіліся ў Варшаве
- Памерлі 17 снежня
- Памерлі ў 1954 годзе
- Памерлі ў Варшаве
- Пахаваныя на Вайсковых Павонзках
- Члены Польскага ПЭН-клуба
- Члены Саюза польскіх пісьменнікаў
- Кавалеры ордэна «Сцяг Працы» I ступені
- Узнагароджаныя Залатым Крыжам Заслугі
- Кавалеры Вялікага крыжа ордэна Адраджэння Польшчы
- Камандоры з зоркай ордэна Адраджэння Польшчы
- Афіцэры ордэна Адраджэння Польшчы
- Узнагароджаныя медалём «10-годдзе Народнай Польшчы»
- Асобы
- Пісьменнікі паводле алфавіта
- Драматургі Польшчы
- Журналісты Польшчы
- Публіцысты Польшчы
- Лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі ПНР
- Сцэнарысты Польшчы
- Члены ПЭН-клуба
- Пісьменніцы Беларусі
- Пісьменніцы Польшчы
- Польскамоўныя пісьменнікі
- Постаці Гродна