Жынаўцы
Выгляд
Вёска
Жынаўцы
|
Жынаўцы́[1] (трансліт.: Žynaŭcy, руск.: Жиновцы) — вёска ў Ваўкавыскім раёне Гродзенскай вобласці. Уваходзіць у склад Субацкага сельсавета.
Назва
[правіць | правіць зыходнік]Ёсць літоўскія прозвішчы Žinys, Žinius[2]. У Перапісе войска ВКЛ 1528 г. сярод ваўкавыскага баярства засведчаны “Иванъ Жиневичъ”[3].
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Вядома з XVIII ст. у складзе маёнтка Рось. У 1796 г. належала Івану Завішу, ваўкавыскаму земскаму суддзі, і яго брату Тамашу. У 1836 г. прыватная вёска, 11 двароў, 59 жыхароў.
Да 1967 года вёска адміністрацыйна падпарадкоўвалася Роскаму пассавету[4], да 2003 года ўваходзіла ў склад Вярэйкаўскага сельсавета[5].
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]На 01.01.2004 г. 16 двароў, 21 жыхар.
Вядомыя асобы
[правіць | правіць зыходнік]- Вітольд Карпыза (1913—2009) — польскі настаўнік, краязнавец, грамадскі дзеяч.
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9 (DJVU).
- ↑ Lietuvių pavardžių žodynas. L-Ž. Vilnius, 1989. C. 1136.
- ↑ Перапіс войска Вялікага княства Літоўскага 1528 года. Мінск, 2003. С. 96.
- ↑ Рашэнні выканкома Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 27 снежня 1966 г. і 13 студзеня 1967 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1967, № 4 (1162).
- ↑ Решение Гродненского областного Совета депутатов от 25 сентября 2003 г. № 34 О решении вопросов административно-территориального устройства Волковысского района Архівавана 15 чэрвеня 2021.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх