Енс Юль
Выгляд
| Енс Юль | |
|---|---|
| | |
| Род дзейнасці | мастак |
| Дата нараджэння | 12 мая 1745[1][2][…] |
| Месца нараджэння | |
| Дата смерці | 27 снежня 1802[1][2][…] (57 гадоў) |
| Месца смерці |
|
| Месца пахавання | |
| Грамадзянства | |
| Месца працы | |
| Альма-матар | |
Енс Юль (дацк.: Jens Juel; 12 мая 1745, Бальслеў [цяпер у камуне Мідэльфарт], Паўднёвая Данія — 27 снежня 1802, Капенгаген) — дацкі жывапісец, партрэтыст, адзін з заснавальнікаў (разам з Мікалаем Абрахамам Абільгорам) нацыянальнай школы жывапісу. Вучыўся ў Гамбургу. Скончыў Акадэмію мастацтваў у Капенгагене. У 1772—1780 гадах жыў і працаваў у Рыме, Парыжы і Жэневе. У 1780 годзе вярнуўся на радзіму. З 1784 года — прафесар Акадэміі мастацтваў у Капенгагене. Пазней — яе дырэктар. Пісаў партрэты, пейзажы, нацюрморты. Аўтар шэрагу карцін на гістарычныя сюжэты.
Быў намаляваны на 100 кронавай купюры 1972 гады і на вадзяных знаках большасці купюр 1972 гады.