Д1 (дызель-цягнік)
| Д1 | |
|---|---|
| | |
| Асноўныя даныя | |
| Гады пабудовы | 1964—1988 |
| Краіна пабудовы |
|
| Завод | МАВАГ |
| Вагонаў пабудавана | 2540 |
| Краіна эксплуатацыі |
|
| Шырыня каляіны | 1524, 1520 мм |
| У эксплуатацыі | з 1964 |
| Тэхнічныя даныя | |
| Род службы | пасажырскі |
| Канструкцыйная скорасць | 120 км/г |
| Максімальная службовая скорасць | 126,7 км/г |
| Восевая формула | (1—20+2)+2·(2—2)+(2+20—1) |
| Пасажыраўмяшчальнасць | 400 чал. |
| Шырыня | 4600 мм |
| Вышыня | 3120 мм |
| Матэрыял вагона | сталь |
| Працоўная маса | 274 т |
| Парожняя маса | 210 т |
| Нагрузка ад восі на рэйкі | 17 тс |
| Тып рухавіка | дызельны з турбанаддувам |
| Магутнасць рухавіка | 2×730 л.с. |
| Тып перадачы | гідрамеханічная |
| Тармазная сістэма | рычажная |
| Тып тормазу | пнеўматычныя |
| Дыяметр колаў | 950 мм |
Дызель-поезд Д1 (Д1) — серыя дызель-цягнікоў, якая будавалася ў 1964—1988 гадах венгерскім заводам Ганц-МАВАГ (венг.: Ganz–MÁVAG) у Будапешце, для чыгунак СССР. Агулам пабудавана 605 саставаў.
Пачынаючы з 1964 года, дызель-цягнікі эксплуатавалі на Горкаўскай, Данецкай, Маскоўскай, Львоўскай, Адэска-Кішынёўскай, Кастрычніцкай, Прыбалтыйскай, Паўднёва-Усходняй чыгунках для арганізацыі прыгарадных і мясцовых пасажырскіх зносін на неэлектрыфікаваных і часткова электрыфікаваных участках. У наш час эксплуатуюць на Адэскай, Львоўскай, Данецкай, Малдаўскай і Маскоўскай чыгунках.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Завод Ганц-МАВАГ быў адным з асноўных пастаўшчыкоў дызель-цягнікоў для чыгунак СССР, поруч з Рыжскім вагонабудаўнічым заводам. Першыя венгерскія дызель-цягнікі паступілі ў Савецкі Саюз пасля Вялікай Айчыннай вайны як рэпарацыі. У канцы 1950-х — пачатку 1960-х гадоў Міністэрствам шляхоў зносін СССР быў намечаны курс на пераход ад паравой цягі да электрычнай і цеплавознай, у сувязі з гэтым у 1960 годзе заводу Ганц-МАВАГ, каб замяніць паравую цягу ў прыгарадным руху на участках, не падлягалых бліжэйшымі гадамі электрыфікацыі, дызельнай маторавагоннай, быў заказаны выпуск трохвагонных дызель-цягнікоў серыі Д[1]. У ходзе эксплуатацыі быў выяўлены іх асноўны недахоп — недастатковая пасажыраўмяшчальнасць. У сувязі з гэтым завод Ганц-МАВАГ у 1963 годзе прыступіў да паралельнага выпуску чатырохвагонных дызель-цягнікоў серыі Д1 (дызель-цягнікі № 201—295 таксама мелі знешні індэкс «Д»). Выпуск дызель-цягнікоў Д1 працягваўся да 1988 года[2].
Зноскі
- ↑ Раков 1999, с. 296.
- ↑ Раков 1999, с. 298.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Раков В. А. Локомотивы отечественных железных дорог (1956—1975 гг.). — М.: Транспорт, 1999. — С. 296—298. — 443 с. Архівавана 24 мая 2014.
