Перайсці да зместу

Дэпазітарый

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Дэпазітарый у міжнародным праве — дзяржава, група дзяржаў, міжнародная арганізацыя або орган міжнароднай арганізацыі, які захоўвае арыгінал міжнароднага пагаднення і звязаных з ім дакументаў, такіх як акты ратыфікацыі, заявы аб агаворках, пярэчанні супраць агаворак і дэкларацыі. Дэпазітарый інфармуе бакі пагаднення аб любых зменах, якія тычацца пагаднення, напрыклад, аб далучэнні новых бакоў, спыненні дзеяння пагаднення існуючым бокам або бакамі і г.д.

Гэтыя пытанні рэгулююцца Венскай канвенцыяй аб праве дагавораў і адпаведным дагаворам.[1] Згодна з артыкулам 76 Канвенцыі:

1. Дэпазітарыем дагавора могуць быць прызначаны дзяржавы-ўдзельніцы перамоў у самім дагаворы або іншым спосабам. Дэпазітарыем можа быць адна або некалькі дзяржаў, міжнародная арганізацыя або галоўны адміністрацыйны службовец арганізацыі.

2. Функцыі дэпазітарыя дагавора маюць міжнародны характар, і дэпазітарый абавязаны дзейнічаць бесстаронна пры іх выкананні. У прыватнасці, той факт, што дагавор не ўступіў у сілу паміж пэўнымі бакамі або што ўзніклі рознагалоссі паміж дзяржавай і дэпазітарыем адносна выканання апошнім сваіх функцый, не закранае гэтага абавязку

У грамадзянскім праве дэпазітарый — гэта захавальнік уклада.

Дэпазітарыем Жэнеўскіх канвенцый з’яўляецца ўрад Швейцарыі, Гаагскіх канвенцый — урад Нідэрландаў, Жэнеўскага пратакола аб забароне хімічнай зброі — урад Францыі, а Лонданскага пагаднення, якім ствараецца Міжнародны ваенны трыбунал у Нюрнбергу — урад Вялікабрытаніі.

Артыкул XIV Канвенцыі аб біялагічнай зброі даручае выкананне функцыі дэпазітарыя адначасова ўрадам СССР, Злучанага Каралеўства і Злучаных Штатаў.

Для пагадненняў, заключаных у рамках Арганізацыі Аб’яднаных Нацый (напрыклад, Міжнароднага пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах), дэпазітарыем з’яўляецца Генеральны сакратар гэтай арганізацыі (за выключэннем Статута Арганізацыі Аб’яднаных Нацый, паводле артыкула 111 якога гэтая функцыя даручана ўраду ЗША); для пагадненняў, заключаных у межах Савета Еўропы (напрыклад, Еўрапейскай канвенцыі аб правах чалавека) — Генеральны сакратар Савета Еўропы.

  1. Article 77 of the United Nations Convention on the Law of Treaties signed at Vienna on 23 May 1969(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 2 May 2016. Праверана 6 October 2012.