Драматычны тэатр Беларускай арміі
Выгляд
| Драматычны тэатр Беларускай арміі | |
|---|---|
| | |
| Заснаваны | 2003 |
| Будынак тэатра | |
| Краіна | |
| Размяшчэнне | |
| Будынак | г. Мінск, вул. Чырвонаармейская, 3 |
| Адрас | г. Мінск, вул. Чырвонаармейская, 3 |
| Кіраўніцтва | |
| Дырэктар | Дзмітрый Верабей |
| Мастацкі кіраўнік | Арцём Пінчук |
| Галоўны рэжысёр | Ігар Фільчанкаў |
| Сайт | mil.by/ru/leisure/theate… |
Драматычны тэатр Беларускай арміі (ДТБА) — тэатр г. Мінска, размяшчаецца ў правым крыле Дома афіцэраў.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Рашэнне аб стварэнні ДТБА было прынята ў 2003 годзе ў Міністэрстве абароны Рэспублікі Беларусь. Пачаў сваю працу 24 чэрвеня 2004 г прэм’ерай спектакля па п’есе Аляксея Дударава «Ты помніш, Алёша», якая распавядае аб мужнасці абаронцаў Магілёва летам 1941 года.
26 снежня 2018 года пастановай калегіі Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь № 72 тэатру прысвоена званне «Заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь»[1].
Фестывальнае жыццё
[правіць | правіць зыходнік]Спектаклі тэатра былі адзначаны:
- на IX Міжнародным тэатральным фестывалі «Белая Вежа-2004»,
- у першым тэатральным конкурсе ў рамках Міжнароднага кінафестывалю «Лістапад 2004».
- У чэрвені 2005 года прыняў удзел у VI Маскоўскім міжнародным фестывалі камерных тэатраў і спектакляў малых формаў «Славянскі вянок», прысвечаным перамозе ў Другой сусветнай вайне. Тэатр стаў лаўрэатам і атрымаў галоўны прыз - «За найлепшы спектакль фестывалю».
Кіраўніцтва
[правіць | правіць зыходнік]Мастацкія кіраўнікі
[правіць | правіць зыходнік]- Аляксей Дудараў (2003—2013)
- Марына Дударава (12 жніўня 2013—4 снежня 2024)
- Арцём Пінчук (з 4 снежня 2024)
Галоўныя рэжысёры
[правіць | правіць зыходнік]- Марына Дударава (2004—2013)
- Ігар Фільчанкаў (з 1 верасня 2013)
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Зноскі
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Государственное учреждение "Заслуженный коллектив Республики Беларусь "Драматический театр Белорусской Армии"(недаступная спасылка). mil.by. Архівавана з першакрыніцы 7 снежня 2024. Праверана 5 снежня 2024.
