Даніэль Набоа
| Даніэль Набоа | |||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|
| ісп.: Daniel Noboa | |||||||
| | |||||||
|
| |||||||
|
|||||||
| Папярэднік | Гільерма Ласo | ||||||
|
|
|||||||
| Нараджэнне |
30 лістапада 1987 (37 гадоў) |
||||||
| Імя пры нараджэнні | ісп.: Daniel Roy Gilchrist Noboa Azín | ||||||
| Бацька | Álvaro Noboa[d] | ||||||
| Маці | Annabella Azín[d] | ||||||
| Жонка | Lavinia Valbonesi Acosta[d] | ||||||
| Веравызнанне | Каталіцкая Царква | ||||||
| Партыя | |||||||
| Адукацыя | |||||||
| Сайт | danielnoboaazin.com (ісп.) | ||||||
Даніэль Рой Хількрыст Набоа Асін (англ.: Daniel Roy Gilchrist Noboa Azín; нар. 30 лістапада 1987, Маямі, Фларыда, ЗША) — эквадорскі палітычны дзеяч і бізнесмен у бананавай галіне. Прэзідэнт Эквадора з 23 лістапада 2023 года. У свае 36 гадоў ён стаў другім самым маладым прэзідэнтам у гісторыі Эквадора (першы — Хасэ Флорэс-і-Арамбуру) і самым маладым, абраным усенародным галасаваннем.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Набоа быў членам Нацыянальнага сходу Эквадора з 2021 па 2023 год, да таго як яно было распушчана ў адпаведнасці з механізмам muerte cruzada, запушчаным прэзідэнтам Гільерма Ласа. Да сваёй палітычнай кар’еры займаў некалькі пасад у сямейным бізнесе. Яго бацька, Альвара Набоа, пяць разоў беспаспяхова вылучаўся на пасаду прэзідэнта Эквадора. Даніэля Набоа часта называюць спадчыннікам кампаніі і багацця бацькі.
У маі 2023 года Набоа вылучыў сваю кандыдатуру на пасаду прэзідэнта ў пазачарговых выбарах 2023 года ад «Нацыянальнага дэмакратычнага дзеяння». У другім туры выбараў змагаўся з Луісай Гансалес. Паказчыкі падтрымкі Набоа ў дні, якія папярэднічалі выбарам, былі нізкімі. Набраўшы амаль 52 % галасоў выбаршчыкаў у другім туры Набоа перамог на выбарах 15 кастрычніка 2023 г.
Стаў самым маладым дзеючым дзяржаўным лідарам у свеце пасля Ібрагіма Траорэ з Буркіна-Фасо. Пераабраны на другі прэзідэнцкі тэрмін у 2025 годзе.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]Для паляпшэння артыкула пажадана |
