Г17+
| Г17+ | |
|---|---|
| Г17 плус | |
| Лідар | Младжан Дзінкіч |
| Заснавальнік | Miroljub Labus[d] |
| Дата заснавання | снежань 2002 |
| Дата роспуску | 21 красавіка 2013 |
| Штаб-кватэра | |
| Краіна | |
| Ідэалогія | ліберальны кансерватызм |
| Інтэрнацыянал | |
| Месцаў у Народнай Скупшчыне | 21 з 250 |
| Сайт | g17plus.rs |
Г17+ (сербск.: Г17 плус / G17 plus) — партыя ў Сербіі.
Па ідэалогіі з'яўляецца ліберальнай (па сучаснай тэрміналогіі — ліберальна-кансерватыўнай); таксама партыя выступае за хутчэйшае ўступленне Сербіі ў Еўрасаюз. Была заснавана як пазаўрадавая арганізацыя ў 1997 годзе, а як партыя была створана ў снежні 2002 года. Атрымала назву з-за таго, што першапачаткова ўяўляла сабой групу з 17 ліберальных эканамістаў. На апошніх выбарах 2008 года партыя выступіла ў альянсе з Дэмакратычнай партыяй і атрымала 21 месца (зараз партыя мае 22 месцы), а пасля іх увайшла ва ўрад. Ва ўрадзе прадстаўнікі партыі займаюць пасты міністраў эканомікі, культуры, камунікацый, аховы здароўя, моладзі і спорту, а таксама нацыянальнага інвестыцыйнага плану. лідар партыі — Младжан Дзінкіч.
Партыя з'яўляецца адзінай у Сербіі, якая ўваходзіць ва ўсе тры ўрады пачынаючы з 2004 года.