Гінекамастыя
| Гінекамастыя | |
|---|---|
| | |
| МКХ-10 | N62. |
| МКХ-10-КМ | N62 |
| МКХ-9 | 611.1 |
| DiseasesDB | 19601 |
| MedlinePlus | 003165 |
| eMedicine | med/934 |
| MeSH | D006177 |
Гінекамастыя (ад грэч. γῠνή — жанчына і μαστός — грудзі) — празмернае адно- або двухбаковае павелічэнне ў мужчын малочных залоз, часам па тыпу жаночых.
У перыяд палавога паспявання часта ўзнікае хваравітае ўшчыльненне малочных залоз, якое затым самаадвольна знікае. Памер павелічэння грудной залозы можа быць розны — ад 1 да 10 см. У сярэднім памер складае каля 4 см.
Вельмі часта гінекамастыя ўзнікае ў мужчын-спартсменаў з прычыны рэзкага зняцця нагрузак, а таксама пры пастаянных псіхалагічных нагрузках. Патэнцыйная раўнавага жаночых і мужчынскіх гармонаў пры актыўным спартыўным жыцці парушаецца ў карысць тэстастэрону. Пры адсутнасці нагрузак і пад уздзеяннем пастаянных негатыўных псіхалагічных фактараў, баланс ссоўваецца ў бок жаночых гармонаў.
Этыялогія
[правіць | правіць зыходнік]Прычынай гінекамастыі могуць быць розныя эндакрынопатыі: сіндром Клайнфельтэра, тэстыкулярная фемінізацыя, сіндром Райфенштэйна, кастрацыя і гіпатэрыёз, пухліны яечкаў (з'яўленне клетак Лейдыга), пухліны гіпофізу і наднырачнікаў. Гінекамастыя можа быць пухлінавым сіндромам пры раку бронхаў. Яна ўзнікае таксама пры цырозе печані, дыстрафіі ад галадання. Шэраг лекавых прэпаратаў пры працяглым ужыванні можа прывесці да гінекамастыі: спіраналактон, дыгіталіс, метылдопа, рэзерпін, мепрабамат, фенатыязін, рысперыдон, кетаканазол, канабіянты, гармонатэрапія эстрагенамі, тэстастэронам або ганадатрапінам.
Лячэнне хірургічнае.