Грэбенка (рака)
Выгляд
| Грэбенка | |
|---|---|
| Характарыстыка | |
| Даўжыня | 18 км |
| Басейн | 87 км² |
| Вадацёк | |
| Выток | |
| • Каардынаты | 53°44′06″ пн. ш. 27°40′09″ у. д.HGЯO |
| Вусце | рака Пціч |
| • Каардынаты | 53°36′22″ пн. ш. 27°37′39″ у. д.HGЯO |
| Ухіл ракі | 1,3 м/км |
| Размяшчэнне | |
| Водная сістэма | Пціч → Прыпяць → Дняпро → Чорнае мора |
|
|
|
| Краіна | |
| Рэгіён | Мінская вобласць |
| Раёны | Мінскі раён, Пухавіцкі раён |
|
|
|
Грэ́бенка, Грэбелька[1] — рака ў Мінскім і Пухавіцкім раёнах Мінскай вобласці Беларусі, левы прыток ракі Пціч (басейн Прыпяці).
Даўжыня ракі складае 18 км. Плошча вадазборнага басейна — 87 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні — 1,3 м/км. Пачынаецца ў лесе на поўнач ад вёскі Аляксееўка. Уяўляе сабой малаводную рэчку, месцамі падобную на ручай, па ходзе рэчышча можа пашырацца. Рака Грэбенка ўпадае ў Пціч ніжэй вёскі Бахаравічы.
Зноскі
- ↑ Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 2. Гатня — Катынь / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 522 с. — 10 000 экз.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Прырода Беларусі. Папулярная энцыклапедыя. — 1986: БелЭн, Мн . — С. 149.
- Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 2. Гатня — Катынь / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 522 с. — 10 000 экз. — С. 141.