Грынвіцкі ўніверсітэт
| Грынвіцкі ўніверсітэт | |
|---|---|
| англ.: University of Greenwich | |
| | |
| Арыгінальная назва | англ.: University of Greenwich |
| Заснаваны | 1890 |
| Краіна | |
| Размяшчэнне | Лондан |
| Узнагароды |
Freedom of the London Borough of Greenwich[d] (17 студзеня 1994) Freedom of the Royal Borough of Greenwich[d] (12 сакавіка 2012) |
| Сайт | gre.ac.uk |
Грынвіцкі ўніверсітэт (англ.: University of Greenwich) — брытанская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта з сядзібай у Лондане.
Агульная характарыстыка
[правіць | правіць зыходнік]Галоўны кампус універсітэта знаходзіцца ў Старым Каралеўскім ваенна-марскім каледжы, які разам з кампусам Эверы-Хіл размешчаны ў раёне Грынвіч. У вучэльні таксама ёсць кампус-спадарожнік у Медуэі, графства Кент.
Спектр прадметаў універсітэта ўключае ў сябе архітэктуру, бізнес, вылічальную тэхніку, матэматыку, адукацыю, тэхніку, гуманітарныя навукі, марскія даследаванні, прыродазнаўчыя навукі, фармацыю і сацыяльныя навукі.
Сярод выпускнікоў вучэльні ёсць два нобелеўскія лаўрэаты. Універсітэт атрымаў срэбраны рэйтынг у сістэме вышэйшай адукацыі Вялікабрытаніі.
Структура
[правіць | правіць зыходнік]- Факультэт свабодных мастацтваў і навук
- Факультэт адукацыі і аховы здароўя
- Факультэт інжынерыі і навук
- Бізнес-школа
Зноскі
- ↑ (unspecified title) Праверана 27 ліпеня 2019.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Грынвіцкі ўніверсітэт- Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы