Глеб Вячаслававіч Багдановіч
| Глеб Вячаслававіч Багдановіч | |
|---|---|
| Род дзейнасці | публіцыст, палітык, ваенны тэарэтык, урач |
| Дата нараджэння | 1913 |
| Месца нараджэння | |
| Дата смерці | 1971 |
| Месца смерці | |
| Месца пахавання | |
| Бацька | Вячаслаў Васілевіч Багдановіч |
| Альма-матар | |
| Партыя | |
| Член у | |
Глеб Вячаслававіч Багдановіч (1913, Вільня — 1971, Рудзенск, Пухавіцкі раён, Мінскай вобласці) — беларускі палітык і ваенны дзеяч, публіцыст, доктар медыцыны.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся ў 1913 годзе. Сын Вячаслава Багдановіча.
Скончыў Віленскую беларускую гімназію, медыцынскі факультэт Віленскага ўніверсітэта. Быў сябрам Беларускай студэнцкай карпарацыі «Скарынія» ў Вільні, друкаваўся ў часопісе «Новая варта».

Падчас нямецкай акупацыі спачатку працаваў доктарам у Івянцы на Валожыншчыне. Удзельнічаў у нацыянальным падпольным руху, быў сябрам Беларускай незалежніцкай партыі[1]. З мая 1944 года афіцэр Беларускай краёвай абароны. З ліпеня 1944 года знаходзіўся ў дэсантным батальёне «Дальвіц». Браў удзел у падпольным антыкамуністычным руху, спачатку ў Беларусі, а з 1945 года ў Польшчы, куды прарваўся з групай АК «Лялюся». З лета 1945 года жыў і працаваў доктарам на Беласточчыне. Быў прызваны ў польскае войска, у рангу паручыка служыў старшым палкавым урачом.
14 кастрычніка 1949 года арыштаваны польскай Службай бяспекі і дэпартаваны ў СССР. Зняволенне адбываў у Варкуце. Пасля вяртання ў Беларусь жыў у Рудзенску, працаваў доктарам.
Памёр у 1971 годзе, пахаваны на мясцовых могілках у Рудзенску.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Сяргей Ёрш. Сябры Беларускай Незалежніцкай Партыі. Біяграфічны даведнік. Жыве Беларусь. Бібліятэка гістарычных артыкулаў.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі. Энцыклапедычны даведнік у 10 тамах (15 кнігах). Т. 1. Абрамовіч—Кушаль. / Укладальнік Л. У. Маракоў. — Смаленск, 2003. — 480 с. — ISBN 985-6374-04-9.
- Антысавецкія рухі ў Беларусі: 1944—1956. — Мн.: Архіў Найноўшай Гісторыі, 1999. — ISBN 985-6374-07-3
- Асобы
- Нарадзіліся ў 1913 годзе
- Нарадзіліся ў Вільні
- Памерлі ў 1971 годзе
- Памерлі ў Рудзенску
- Пахаваныя ў Рудзенску
- Выпускнікі Віленскага ўніверсітэта
- Члены Беларускай незалежніцкай партыі
- Члены Беларускай краёвай абароны
- Нарадзіліся ў Вільнюсе
- Палітыкі Беларусі
- Дактары медыцынскіх навук
- Публіцысты Беларусі
- Члены Паветрана-дэсантнага спецыяльнага батальёна «Дальвіц»
- Медыкі Беларусі