Галіна Пятроўна Крываблоцкая
Выгляд
| Галіна Пятроўна Крываблоцкая | |
|---|---|
| На адкрыцці юбілейнай выставы Леаніда Шчамялёва ў Галерэі Савіцкага, Мінск, 28 снежня 2013 | |
| Імя пры нараджэнні | Галіна Пятроўна Маркавец |
| Дата нараджэння | 26 ліпеня 1953 (72 гады) |
| Месца нараджэння | |
| Грамадзянства |
|
| Род дзейнасці | мастачка |
| Вучоба | |
| Заступнікі | Віктар Маркавец |
| Уплыў | Павел Масленікаў, Анатоль Бараноўскагі, Міхась Раманюк |
Галіна Пятроўна Крываблоцкая (26 ліпеня 1953, в. Янкі, Докшыцкі раён, Віцебская вобласць) — беларускі мастак.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Скончыла Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут (1976). Вучылася ў П. Масленікава, А. Бараноўскага, М. Раманюка. 3 1976 г. працавала на Барысаўскім камбінаце прыкладнога мастацтва, з 1993 г. выкладчык Беларускага каледжа мастацтваў. Працуе ў галіне дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. Удзельніца мастацкіх выставак з 1976 г. Член Беларускага саюза мастакоў (1985).
Творы Г. П. Крываблоцкай знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі, Літаратурным музеі Я. Купалы (Мінск), Музеі беларускай культуры ў г. Гайнаўка (Польшча), Палацы культуры г. Бярдзічаў (Украіна), у прыватных зборах у ЗША, Індыі, Германіі і інш.
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- БЭ ў 18 тамах. Т.8, Мн., 1999, С.492
- Крываблоцкая Галіна Пятроўна // Памяць: гісторыка-дакументальная хроніка Докшыцкага раёна / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]; маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн., 2004. — С. 625—626.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]| Галіна Пятроўна Крываблоцкая на Вікісховішчы |