Віталія Антанаўна Калеснікава
| Віталія Антанаўна Калеснікава | |
|---|---|
| Дата нараджэння | 24 сакавіка 1946 (79 гадоў) |
| Месца нараджэння | |
| Грамадзянства | |
| Род дзейнасці | філолаг, выкладчык французскай мовы, грамадская дзяячка |
| Месца працы | |
| Навуковая ступень | кандыдат філалагічных навук |
| Навуковае званне | |
| Альма-матар | |
| Член у | |
Віталія Антанаўна Палубайціце-Кале́снікава (літ.: Vitalija Palubaitytė-Kolesnikova; нар. 24 сакавіка 1946, Шаўлі, Літва) — беларускі філолаг, выкладчыца французскай мовы, грамадская дзяячка. Кандыдат філалагічных навук (1983), дацэнт (1993). Старшыня Рэспубліканскага грамадскага аб’яднання «Беларуская абшчына літоўцаў»[1].
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзілася 24 сакавіка 1946 года ў Шаўлях (Літва). У 1964 годзе скончыла сярэднюю школу № 5 у Шаўлях (цяпер гімназія Вітаўта Вялікага) і паступіла на факультэт нямецкай, іспанскай і французскай моў Кіргізскага дзяржаўнага ўніверсітэта ў Бішкеку[1]. Пасля аднаго года навучання вярнулася ў Літву і ў 1965 годзе паступіла на аналагічны факультэт Маскоўскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута імя У. І. Леніна[1].
У 1969 годзе была накіравана на працу ў Алжыр, дзе працавала перакладчыцай французскай мовы. У 1971 годзе выйшла замуж за беларуса — студэнта Мінскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута замежных моў — і працягнула навучанне ў гэтым інстытуце, які скончыла ў 1972 годзе[1].
Да 2005 гада працавала на кафедры замежных моў Акадэміі навук Рэспублікі Беларусь[1]. У 1983 годзе абараніла кандыдацкую дысертацыю[1] па спецыяльнасці "10.02.06 – Раманскія мовы"[2], у 1993 годзе атрымала званне дацэнта[1].
Навуковая дзейнасць
[правіць | правіць зыходнік]Аўтарка 86 навуковых і вучэбна-метадычных публікацый, падручнікаў і дапаможнікаў па французскай мове. Удзельнічала ў Сусветных кангрэсах выкладчыкаў французскай мовы ў Лазане (1992) і Токіа (1996). У 1991 годзе прайшла стажыроўку ва Універсітэце Грэнобля[1].
Грамадская дзейнасць
[правіць | правіць зыходнік]У 1994—2000 гадах была членам праўлення Беларускай асацыяцыі выкладчыкаў французскай мовы, з 1994 года — старшынёй Асацыяцыі супрацоўніцтва з франкамоўнымі краінамі і краінамі Балтыі[1].
З 2005 года — старшыня РГА «Беларуская абшчына літоўцаў», у 2006—2012 гадах — намесніца старшыні праўлення Сусветнай абшчыны літоўцаў[1]. Член Кансультатыўнага міжэтнічнага савета пры Упаўнаважаным па справах рэлігій і нацыянальнасцяў у Мінску[2].
Сям’я
[правіць | правіць зыходнік]Мае сына Андрэя (нар. 1972) і дачок Веру (нар. 1975) і Ганну (нар. 1985)[1].
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]Узнагароджана Ганаровай граматай Упаўнаважанага па справах рэлігій і нацыянальнасцяў за плённую шматгадовую грамадскую дзейнасць на карысць беларускага грамадства і літоўскага народа да свайго 70-гадовага юбілею[3].
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б в г д е ё ж з і к Віталія Антанаўна Калеснікава. nationalcultures.by. Праверана 5 кастрычніка 2025.
- ↑ а б Калеснікава, Віталія Антанаўна (кандыдат філалагічных навук ; нар. 1946). unicat.nlb.by. Праверана 30 кастрычніка 2025.
- ↑ Кіраўніку "Беларускай абшчыны літоўцаў" - 70. belarus21.by. Праверана 30 кастрычніка 2025.
- Нарадзіліся 24 сакавіка
- Нарадзіліся ў 1946 годзе
- Нарадзіліся ў Шаўляі
- Супрацоўнікі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі
- Кандыдаты філалагічных навук
- Выпускнікі Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Філолагі Беларусі
- Грамадскія дзеячы Беларусі
- Нарадзіліся ў Шаўлях
- Літоўцы ў Беларусі