Па складанні Вестфальскага міру Вільгельм не распусціў войскі і прыняўся абмяжоўваць магутную арыстакратычную партыю, абапіраючыся на садзейнічанне Генеральных штатаў злучаных правінцый. Арыстакраты на чале з Янам дэ Вітам абаранілі Амстэрдам, але Вільгельм атрымаў афіцыйна права трымаць войскі пад ружжом; у саюзе з французамі ён збіраўся скарыць Антверпен, але памёр у 1650 годзе ад воспы.
Зноскі
↑ абWillem II // RKDartists Праверана 9 кастрычніка 2017.