Вільгельм Лейбль
| Вільгельм Лейбль | |
|---|---|
| ням.: Wilhelm Leibl | |
| | |
| Імя пры нараджэнні | ням.: Wilhelm Maria Hubertus Leibl |
| Дата нараджэння | 23 кастрычніка 1844[1][2][…] |
| Месца нараджэння | |
| Дата смерці | 4 снежня 1900[1][2][…] (56 гадоў) |
| Месца смерці | |
| Месца пахавання | |
| Грамадзянства | |
| Бацька | Carl Leibl[d] |
| Маці | Gertrud Leibl[d] |
| Дзеці | Karl Bauer[d] |
| Род дзейнасці | мастак, графік, рысавальнік |
| Месца працы | |
| Жанр | партрэт |
| Вучоба | |
| Мастацкі кірунак | рэалізм |
| Уплыў | Hermann Heinrich Becker[d], Hermann Anschütz-Kaempfe[d] і Arthur von Ramberg[d] |
| Уплыў на | Harry Schultz[d] |
| Подпіс |
|
Вільгельм Марыя Губертус Лейбль (ням.: Wilhelm Maria Hubertus Leibl; 23 кастрычніка 1844, Кёльн — 4 снежня 1900, Вюрцбург) — нямецкі жывапісец, прадстаўнік нямецкага рэалізму.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Вільгельм Лейбль нарадзіўся ў сям’і капельмайстра Кёльнскага сабора Карла Лейбля. Свае першыя ўрокі Вільгельм атрымаў у Германа Бекера. У 1864 годзе Лейбль паступіў у Мюнхенскую акадэмію выяўленчых мастацтваў і навучаўся ў Германа Аншуца, Аляксандра Штрэўбера і Артура Георга фон Рамберга, а з 1868 года — у Карла Тэадора фон Пілоці. У 1869 годзе ў яго з’яўляецца ў Мюнхене майстэрня, якую ён дзеліць з мастакамі Тэадорам Альтам, Рудольфам Хіртам дзю Фрэнэ і Іаганам Шперлем. Шэдэўрам гэтага ранняга перыяду творчасці Лейбля лічыцца «Партрэт спадарыні Гедон», дзякуючы якому ён здабыў сябра ў асобе Гюстава Курбэ. Француз Курбэ прыцягваў вялікую ўвагу сваімі рэалістычнымі працамі. Лейбль пабываў у Парыжы, дзе пазнаёміўся з творчасцю Эдуарда Манэ. У 1870 годзе ў Мюнхене вакол Лейбля мастакі, якія спавядалі падобныя з ім погляды, аб’ядналіся ў так званы «Кружок Лейбля». Гэта былі Вільгельм Трубнер, Карл Шух, Тэадор Альт, Карл Хайдэр, перыядамі таксама Ханс Тома. З 1873 года Лейбль аддаліўся ад мюнхенскага культурнага жыцця і пражываў з мастаком Іаганам Шперлем у Берблінгу і Бад-Айблінгу ў Верхняй Баварыі. У 1892 годзе Лейбль атрымаў прафесарскае званне. Пахаваны на Вюрцбургскіх галоўных могілках.
Зноскі
- ↑ а б Wilhelm Leibl
- ↑ а б Wilhelm Maria Hubertus Leibl — OUP, 2006. — ISBN 978-0-19-977378-7
- ↑ Лейбль Вильгельм // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.