Перайсці да зместу

Віла Баргезэ

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Віла Баргезэ
італ. Villa Borghese
Віла Баргезэ. Храм Эскулапа.
Віла Баргезэ. Храм Эскулапа.
Асноўная інфармацыя
ТыпЛандшафтны парк 
Плошча80 га
Дата заснавання1605
АрхітэктарФламініа Панцыа
sovraintendenzaroma.it/i…
Размяшчэнне
41°54′49″ пн. ш. 12°29′06″ у. д.HGЯO
Віла Баргезэ (Рым)
Віла Баргезэ
Віла Баргезэ
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Віла Баргезэ (італ.: Villa Borghese) — вялікі ландшафтны парк у прыроднай англійскай манеры ў Рыме, мае некалькі будынкаў, музеяў: Галерэя Баргезэ (Galleria Borghese), якая мае багаты збор твораў мастацтва, сярод якіх нямала сапраўдных шэдэўраў; Нацыянальны музей віла Джулія (Museo Nazionale Villa Giulia), які мае найбуйнейшую калекцыю этрускага мастацтва, і Нацыянальная галерэя сучаснага мастацтва (Galleria Nazionale d’Arte Moderna), якая дае ўяўленне аб усіх асноўных мастацкіх плынях, пачынаючы з XIX ст. У парку таксама размешчаны атракцыёны. Гэта трэці па велічыні грамадскі парк у Рыме (80 гектараў ці 148 акраў) пасля парку Віла Дорыа Памфілі і Вілы Ада.

Калісьці землі ў гэтым раёне належалі сямейству Баргезэ[it], і ў XVII ст. кардынал Шыпіёнэ Баргезэ, пляменнік Папы Паўла V і заступнік Берніні, стварыў на месцы былых вінаграднікаў парк. У XIX ст. вялікая частка парку была аформлена ў англійскім стылі. На пачатку XX стагоддзя (1903) ён быў набыты дзяржавай і перададзены ў дарунак гораду. У Вілу Баргезэ вядуць Іспанскія прыступкі, другі ўваход знаходзіцца з боку плошчы Попала.

Да 1807 года на віле захоўвалася скульптура Баргезскі барэц.