Вікторыя Талстой
| Вікторыя Талстой | |
|---|---|
| шведск.: Louise Viktoria Tolstoy | |
| | |
| Асноўная інфармацыя | |
| Дата нараджэння | 29 ліпеня 1974 (51 год) |
| Месца нараджэння | Сігтуна,Швецыя, |
| Краіна | |
| Бацька | Erik Kjellberg[d] |
| Маці | Marja Tolstoy[d] |
| Муж | Per Holknekt[d] |
| Музычная дзейнасць | |
| Прафесія | джазавая спявачка |
| Гады актыўнасці | 1994 — цяперашні час |
| Інструменты | вакал |
| Жанр | Джаз |
| Лэйблы | ACT Music, Blue Note |
| viktoriatolstoy.com | |
Луіза Вікторыя Талстой (шведск.: Louise Viktoria Tolstoy; 29 ліпеня 1974, Сігтуна, Швецыя) — шведская джазавая спявачка, вядомая пад псеўданімам "Лэдзі-джаз"[1] таксама далёка за межамі сваёй краіны. Неаднаразова ўваходзіла ў лік самых папулярных джазавых выканаўцаў Скандынавіі.
Паходжанне
[правіць | правіць зыходнік]Вікторыя правяла дзяцінства ў Сігтуне і Упсале. З'яўляецца дачкой музыканта і выкладчыка музыкі ў Упсальскім універсітэце Эрыка Чэльберга і прапраўнучкай рускага пісьменніка Льва Талстога па матчынай лініі[2]. Па яе ўласным прызнанні, рускай мовы не ведае і творы свайго прапрадзеда не чытала.
Кар'ера
[правіць | правіць зыходнік]Спявачка дэбютавала ў 1994 годзе разам з альбомам "Smile, Love and Spice" у суаўтарстве са сваім бацькам. Пасля гэтага Талстой хутка стала папулярнай у Швецыі і атрымала запрашэнне супрацоўнічаць з амерыканскай джазавай студыяй Blue Note, дзе і запісала свой вядомы альбом "White Russian". Далей Вікторыя супрацоўнічала ўжо з нямецкім лэйблам і выпусціла пяты па ліку альбом "Shining On You"[3].
У 2011 годзе выступіла ў Санкт-Пецярбургу.
Дыскаграфія[4]
[правіць | правіць зыходнік]- 1994 — Smile, Love and Spices
- 1996 — För Älskad
- 1997 — White Russian
- 2001 — Blame It On My Youth
- 2004 — Shining on You Richard Spencer
- 2005 — My Swedish Heart
- 2006 — Pictures Of Me
- 2008 — My Russian Soul
- 2011 — Letters to Herbie
Зноскі
- ↑ Виктория Толстой: Леди-джаз — europa-reporter.eu(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 7 сакавіка 2021. Праверана 25 сакавіка 2021.
- ↑ Генеалагічнае дрэва роду. Tolstoy.ru.
- ↑ Правнучка Льва Толстого - первая леди шведского джаза - Виктория Толстая выпустила альбом "Shining On You".
- ↑ Viktoria Tolstoy - Artists - ACT Music - In the spirit of jazz.(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 11 красавіка 2021. Праверана 25 сакавіка 2021.