Перайсці да зместу

Вікторыя Сцяпанаўна Гаспер

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Баскетбол
Вікторыя Сцяпанаўна Гаспер
Нарадзілася 9 студзеня 1988(1988-01-09)[1] (37 гадоў)
Грамадзянства
Рост 193 см
Вага 87 кг
Пазіцыя цэнтравы
Клубная кар’ера[* 1]
2002—2006 РЦАР-Гарызонт
2003—2004 РДВАР
2006—2008 Волагда-Чэваката[d]
2009—2010 Бярэзіна Барысаў
2010—2012 Гарызонт
2012—2020 Цмокі-Мінск
2020—2022 Гарызонт
2022—2023 Енісей
2023—2025 Гарызонт
2025—0000 Мінск
  1. Колькасць гульняў і балаў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў.

Вікторыя Сцяпанаўна Гаспер (нар. 9 студзеня 1988, Мінск, БССР, СССР) — прафесійная беларуская баскетбалістка. Цэнтравая. Майстар спорту Рэспублікі Беларусь міжнароднага класа. Выступала за зборную Беларусі. Бронзавы прызёр чэмпіянату Еўропы-2007[2].

Выхаванка СДзЮШАР «Гарызонт». Першы трэнер — Марыя Іванаўна Сялюніна[3].

У 2003 годзе ў складзе зборнай Беларусі стала сярэбраным прызёрам кадэцкага чэмпіянату Еўропы U-16. У 2007 годзе ў складзе моладзевай зборнай Беларусі выступала на чэмпіянаце Еўропы ў Сафіі (Балгарыя), дзе ў сярэднім за матч набірала 18,5 ачка і рабіла 9,0 падбораў.

У 2010 годзе стала чэмпіёнкай краіны ў складзе клуба «Бярэзіна-РЦАР», пасля гэтага двойчы паўтарыла гэта дасягненне з «Гарызонтам».

З 2012 года гуляла за «Цмокі-Мінск». За гэты час разам з камандай 6 разоў была чэмпіёнкай краіны і 4 разы заваёўвала Кубак, выходзіла ў фінал Еўрапейскай жаночай баскетбольнай лігі.

З 2020 года выступала за каманду «Гарызонт», у складзе якой двойчы прымерыла золата чэмпіянату Беларусі, а ў сезоне-2020/21 заняла першае месца ў ЕЖБЛ[4].

Выступала ў жаночых зборных Беларусі U-16 (2004), U-18 (2004—2006) і U-20 (2006—2007). У 2005 годзе дэбютавала за зборную Беларусі[5].

  1. а б Viktoryia Hasper // FIBA database Праверана 5 чэрвеня 2025.
  2. Команда — мечта!
  3. СПИСКИ спортсменов, тренеров и специалистов, включённых в состав национальной и сборной команд РБ по баскетболу (женщины) на 2021 год. Национальная команда (основной состав)(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 8 верасня 2023. Праверана 8 верасня 2023.
  4. Центровая сборной Беларуси Виктория Гаспер продолжит карьеру в «Енисее»
  5. Виктория Гаспер(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 13 ліпеня 2023. Праверана 13 ліпеня 2023.