Перайсці да зместу

Вікторыя-Бярэсце

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вiкторыя-Бярэсце
Поўная назва ГК ЦАР Вiкторыя-Бярэсце
Мянушкі берасцейкi
Кароткая назва Бярэсце
Заснаваны 22 чэрвеня 2007
Горад Брэст, Беларусь
Пляцоўка УСК «Вікторыя»
Умяшчальнасць: 3740
Дырэктар Мiкалай Бойка
Галоўны трэнер Васiль Козар
Чэмпіянат Чэмпіянат Беларусі
2020/2021 3 месца
Сайт Афіцыйны сайт

ЦОР «Вікторыя-Бярэсце» — жаночы гандбольны клуб з горада Брэста, Беларусь. З сезона 2007/2008 выступае ў чэмпіянаце Беларусі па гандболу сярод жанчын. Свае дамашнія матчы праводзіць у спарткомплексе «Вікторыя».

Еўрапейскія кубкі

[правіць | правіць зыходнік]
  • Кубак Выкліку ЕГФ/Кубак Еўропы ЕГФ — 1/8 фіналу: 2011/12, 2020/21
    • Выхад у еўракубкі: Кубак Выкліку ЕГФ/Кубак Еўропы ЕГФ (6х): 2010/2011, 2013/2014, 2014/2015, 2016/2017, 2019/2020, 2020/21

Таварыскія турніры

[правіць | правіць зыходнік]
  • Калядны турнір (02Сярэбраны прызёр Сярэбраны прызёр (2)): 2019, 2020
  • Міжнародны турнір па гандболе Варшава (02Сярэбраны прызёр Сярэбраны прызёр (2)): 2018, 2019

Іншыя дасягненні

[правіць | правіць зыходнік]
  • Найлепшы бамбардзір Чэмпіянату Беларусі 2017: 01Чэмпіён Алена Алексяюк — 310 мячоў.
  • Лепшы гандбольны блог сезона ў Беларусі на партале tribuna.by 2019/20: 02Сярэбраны прызёр Вікторыя-Бярэсце

Выступленні ў Еврокубках

[правіць | правіць зыходнік]
Сезон Спаборніцтва Этап Клуб 1-ая гульня 2-ая гульня Выніковы лік
2011/2012 Кубак Выкліку ЕГФ 3-і Кваліфікацыйны раўнд Femina Vise Бельгія 39:27 27:25 66:52
2011/2012 Кубак Выкліку ЕГФ 1/8 DHK Banik Most Чэхія 26:32 24:35 50:67
2020/2021 ЕГФ Еўрапейскі Кубак 3-і Кваліфікацыйны раўнд KHF Istogu Рэспубліка Косава 30:33 32:28 62:61
2020/2021 ЕГФ Еўрапейскі Кубак 1/8 Галичанка Украіна 26:32 16:29 42:61
2021/2022 ЕГФ Еўрапейскі Кубак 1/16 SSV Brixen Sudtirol Італія 35:33 22:27 57:60
  • Найлепшы бамбардзір Берасця ў еўракубках: Анастасія Сівуха — 23 мячы.

Статыстыка выступленняў

[правіць | правіць зыходнік]
Сезон Ліга Чэмпіянат Беларусі Кубак Кубак Выкліку ЕГФ Калядны Турнір
2007-08 Вышэйшая ліга 8
2008-09 Вышэйшая ліга 6 паўфінал
2009-10 Вышэйшая ліга 8 1/4
2010-11 Вышэйшая ліга 4 Першы этап
2011-12 Вышэйшая ліга 5 4 1/8
2012-13 Вышэйшая ліга 9 1/4
2013-14 Вышэйшая ліга 4 Бронза
2014-15 Вышэйшая ліга 4 4-е месца
2015-16 Вышэйшая ліга 5 Бронза
2016-17 Вышэйшая ліга 3 Бронза
2017-18 Вышэйшая ліга 5 1/4
2018-19 Вышэйшая ліга 5 Бронза Фіналіст
2019-20 Вышэйшая ліга 4 1/4 Фіналіст
2020-21 Вышэйшая ліга 3 Фіналіст 1/8 не праводзіўся — Covid-19
2021-22 Вышэйшая ліга 3 4-е месца
2022-23 Вышэйшая ліга 4 Першы этап
2023-24 Вышэйшая ліга 4 4-е месца
2024-25 Вышэйшая ліга 4 Бронза
2025-26 Вышэйшая ліга

Галоўныя трэнеры

[правіць | правіць зыходнік]
Трэнер Перыяд у клубе Дасягненні % Перамог
Аляксандр Варабій 2007-2012 Выхад у еўракубкі: Кубак Выкліку ЕГФ: 2010/2011;

Кубак Выкліку ЕГФ 1/8: 2011/12;

Кубак Беларусі па гандболу сярод жанчын: Фінал чатырох: 2012.

Максім Няхайчык 2012-2013
Уладзімір Саўко 2013-2019 Выхад у еўракубкі: Кубак Выкліку ЕГФ (3х): 2013/2014, 2014/2015, 2016/2017;

Чэмпіянат Рэспублікі Беларусь па гандболу сярод жанчын ( 03Бронзавы прызёр): 2017;

Кубак Беларусі па гандболу сярод жанчын ( 03Бронзавы прызёр): 2014, 2016, 2017, 2019

Кубак Беларусі па гандболу сярод жанчын: Фінал чатырох (5х): 2014, 2016, 2017, 2018, 2019

Юрый Карпук 2019-2020 Выхад у еўракубкі: Кубак Еўропы ЕГФ: 2019/20 23 %
Васіль Козар 2020-2022 Кубак Еўропы ЕГФ — 1/8: 2020/21;

Выхад у еўракубкі: Кубак Еўропы ЕГФ: 2020/21;

Чэмпіянат Рэспублікі Беларусь па гандболу сярод жанчын ( 03Бронзавы прызёр): 2021;

Кубак Беларусі па гандболу сярод жанчын: ( 02Сярэбраны прызёр)

Кубак Беларусі па гандболу сярод жанчын: Фінал чатырох (2х): 2021, 2022.

Юрый Карпук 2022-2022
Максім Мачалаў в. а. 2022-2023
Аляксандр Ліпінскі[1] з 2023
Гулец Дата нараджэння Рост Грамадзянства
Брамнікі
Бурдук Лілія 18 красавіка 1989 (36 гадоў) 176 см Беларусь Беларусь
Чашчавік Аляксандра 12 красавіка 1998 (27 гадоў) 172 см Беларусь Беларусь
Трушына Вікторыя 15 мая 2003 (22 гады) 173 см Беларусь Беларусь
Разыгрываючыя
Пятручык Таццяна 25 лістапада 1989 (36 гадоў) 169 см Беларусь Беларусь
Суравец Марына 19 красавіка 1990 (35 гадоў) 172 см Беларусь Беларусь
Бардзіян Ганна 16 лютага 1996 (29 гадоў) 170 см Беларусь Беларусь
Кугач Лізавета 7 мая 2002 (23 гады) 175 см Беларусь Беларусь
Левыя паўсярэднія
Пташынская Зарана 7 сакавіка 2000 (25 гадоў) 184 см Украіна Украіна
Жалабовіч Аляксандра 6 сакавіка 2000 (25 гадоў) 172 см Украіна Украіна
Правыя паўсярэднія
Валавая Кацярына 2 мая 2000 (25 гадоў) 180 см Украіна Украіна
Сівуха Анастасія 10 чэрвеня 2002 (23 гады) 177 см Беларусь Беларусь
Левыя вуглавыя
Бярынчык Дыяна 22 студзеня 2000 (25 гадоў) 169 см Беларусь Беларусь
Правые вуглавыя
Мінушова Алена 6 чэрвеня 1996 (29 гадоў) 165 см Беларусь Беларусь
Пучко Ірына 16 верасня 1988 (37 гадоў) 168 см Малдова Малдова
Лінейныя
Шынкарук Ірына 23 красавіка 1994 (31 год) 177 см Беларусь Беларусь
Алексяюк Алёна 3 чэрвеня 1991 (34 гады) 169 см Беларусь Беларусь
Кузьменкова Валерыя 22 чэрвеня 2002 (23 гады) 175 см Беларусь Беларусь
Люльковіч Марына 13 мая 2003 (22 гады) 177 см Беларусь Беларусь
Трызна Алёна 16 красавіка 1998 (27 гадоў) 178 см Беларусь Беларусь

Трэнерскі штаб

[правіць | правіць зыходнік]
  • Галоўны трэнер — Козар Васіль Мікалаевіч[2]
  • Трэнер — Карпук Юрый Мікалаевіч
  • Трэнер-лекар — Кажан Аляксей Валерьевич
  • Трэнер-масажыст — Прахарэнка Кірыл Сяргеевіч

Трансферы 2020/21

[правіць | правіць зыходнік]

Прыйшлі

  • Сцяг Украіны Васiль Козар (Галоўны трэнер)
  • Лiлiя Бурдук (Бр.) (з БНТУ-БелАЗ Сцяг Беларусі)
  • Iрына Шынкарук (Лін.)
  • Марына Суравец (Раз.)
  • Сцяг Украіны Аляксандра Жалабовiч (Л. паўс.)

Сышлі

  • Карпук Юрый Мiкалаевiч (Галоўны трэнер)
  • Шатохiна Вiкторыя (Кр.)
  • Оськiна Iрына (Раз.)
  • Удавiчэнка Марыя (Бр.)

Кубак Еўропы ЕГФ

[правіць | правіць зыходнік]

Бярэсце з-за пандэміі каронавіруса пачало свой шлях у Кубку Еўропы ЕГФ з трэцяга кваліфікацыйнага раўнда (1/16 фіналу), дзе па выніках лёсавання сустрэлася з KHF Istogu Рэспубліка Косава з Косава. Па просьбе Istogu абодва матчы прайшлі ў Косаве. Першы матч прайшоў 21 лістапада, Бярэсце ў ім саступіла 30:33, другі матч прайшоў 22 лістапада і завяршыўся перамогай Бярэсця 32:28, што дазволіла выйсці ў стадыю 1/8 фіналу Кубка ЕГФ.

Па выніках лёсавання Бярэсцю трэба было згуляць супраць Галічанкі з Львова Украіна, па просьбе ўкраінскага клуба абодва матчы прайшлі ў Львове. Першы матч прайшоў 16 студзеня, Бярэсце ў ім саступіла 26:32, другі матч адбыўся 17 студзеня і гэтак жа скончыўся перамогай Галічанкі з лікам 16:29.

З-за пандэміі Бярэсце адправілася ў Львоў у вельмі ўсечаным складзе. Такім чынам, пасля двух паражэнняў на стадыі 1/8 Бярэсце завяршыла еўрасезон. Выніковы лік 104:122, найлепшы снайпер Бярэсця ў еўракубках — Анастасія Сівуха (23 мячы).

Чэмпіянат Беларусі

[правіць | правіць зыходнік]

У адрозненне ад сезону 2019/20, сезон 2020/21 быў цалкам дагуляны.

У сезоне 2020/21 у чэмпіянаце прыняло ўдзел 8 каманд з усіх абласцей Беларусі. Паміж сабой каманды згулялі 4-кругавы турнір, кожная каманда правяла 28 матчаў. У 28 матчах Бярэсце закінула 908 мячоў (3-ці паказчык у чэмпіянаце), прапусціўшы пры гэтым 806 мячоў. Найлепшымі снайперамі каманды сталі:

  • 1. Анастасія Сівуха — 177 мячоў.
  • 2. Ірына Шынкарук — 163 мячы.
  • 3. Алёна Алексяюк — 125 мячоў.

Самая працяглая серыя перамог — 7 матчаў з 14 кастрычніка па 14 лістапада. Бярэсце ў сезоне 2020/21 — адна з трох каманд, якая абыграла ўсе каманды чэмпіянату (разам з БНТУ і Гомелем).

Ні аднаго матчу ў сезоне 2020/21 не было згуляна ўнічыю. Самы паспяховы месяц у сезоне — кастрычнік: 5 матчаў — 5 перамог, 166 мячоў закінута, 125 мячоў прапушчана. Лепшымі снайперамі месяцаў станавіліся:

  • 1. Ірына Шынкарук (кастрычнік — 37, снежань — 23, люты — 47, травень — 17)
  • 2. Анастасія Сівуха (верасень — 13, лістапад — 15, красавік — 16)
  • 3. Бардзіян / Алексяюк (сакавік — 23)

Па выніках чэмпіянату Беларусі Бярэсце заняло 3-е месца, упершыню з 2017 года заваяваўшы бронзу чэмпіянату краіны. Анастасія Сівуха і Ірына Шынкарук былі выбраны ў сімвалічную зборную чэмпіянату па выніках сезону па сваіх пазіцыях.

Чэмпіянат Беларусі

[правіць | правіць зыходнік]

У Чэмпіянаце Беларусі ў сезоне 2019/20 было закінута 658 галоў. Найлепшым бамбардзірам у саставе каманды стала Дар’я Свідуновіч — 108 мячоў.

Выніковае месца каманды ў сезоне 4-е, тым самым Берасцейкі паўтарылі вынікі 2011, 2014 і 2015 гадоў, калі таксама былі ў квартэце наймацнейшых.

Самым паспяховым месяцам у сезоне для «Бярэсця» стаў люты, калі было закінута 122 галы. Больш за ўсіх галоў за адну гульню закінула Дар’я Свідуновіч — 11, у дамашнім матчы супраць РЦАР-БНТУ. З 7 месяцаў сезона ў Чэмпіянаце Дар’я Свідуновіч была найлепшым бамбардзірам 3 разы (кастрычнік — 23, лістапад — 20 і люты — 25), Дыяна Бярынчык стала найлепшым бамбардзірам двойчы (снежань — 7 і сакавік — 22), Анастасія Сівуха і Ганна Бардзіян па аднаму разу (верасень — 12 і студзень — 30 адпаведна).

Кубак Беларусі

[правіць | правіць зыходнік]

Кубак Беларусі завяршыўся для каманды Юрыя Карпука ў снежні 2019 года, калі Бярэсце спачатку дома, а потым на выездзе саступіла Гараднічанцы, тым самым не здолеўшы прайсці далей стадыі 1/4 фіналу. Такое ўжо здаралася ў гісторыі клуба ў 2010, 2011, 2013, 2018, 2020 гадах.

У першым матчы Бярэсце закінула 24 мячы, у другім 30, разам у кубку Беларусі было 54 мячы. У першым матчы 1/4 фіналу лепшым бамбардзірам стала Дар’я Свідуновіч — 6 мячоў, у Гародні найлепшай стала Ганна Бардзіян — 8 галоў. Найлепшым бамбардзірам у Кубку Беларусі стала Ганна Бардзіян — 12 мячоў па суме двух сустрэч.

Калядны турнір

[правіць | правіць зыходнік]

У студзені ў Брэсце прайшоў 2-і Калядны турнір, які сабраў чатыры каманды з 4 дзяржаў: AZS AWF Warszawa Польшча, Žalgiris Kaunas Літва, Рэал Мікалаеў Украіна і гаспадыні турніру Вікторыя-Бярэсце Беларусь.

Выніковае палажэнне каманд:

Месца Клуб Краіна Закінута Прапушчана Найлепшы бамбардзір Колькасць галоў
1 Рэал Мікалаеў Украіна 112 83 Аксёнава Святлана 29
2 Вікторыя-Бярэсце Беларусь 99 93 Анастасія Сівуха 20
3 Žalgiris Kaunas Літва 96 91 Буркайтэ Грэта 26
4 AZS AWF Польшча 71 111 Мажэўска Йоана 12
  • Індывідуальныя ўзнагароды:
  • Найлепшы брамнік — Сяменчанка Алеся (Жальгірыс)
  • Найлепшы паўсярэдні — Шыдлускітэ Клаўдыя (Жальгірыс)
  • Найлепшы вуглавы — Рабаконь Лілія (Рэал)
  • Найлепшы абаронца — Трызна Алёна (Вікторыя-Бярэсце)
  • Разыгрываючы — Бардзіян Ганна (Вікторыя-Бярэсце)
  • MVP турніру — Аксёнава Святлана (Рэал)