Віктар Аляксандравіч Стральчэня
Выгляд
| Віктар Аляксандравіч Стральчэня | |
|---|---|
| Дата нараджэння | 25 чэрвеня 1940 (85 гадоў) |
| Месца нараджэння | |
| Краіна | |
| Альма-матар | |
| Месца працы | |
| Музычная дзейнасць | |
| Прафесіі | музыкант |
| Пеўчы голас | лірычны тэнар[d] |
| Узнагароды | |
Віктар Аляксандравіч Стральчэня (25 чэрвеня 1940, Гомель) — беларускі артыст оперы (лірычны тэнар). Заслужаны артыст Беларусі (1999).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Скончыў Маскоўскую кансерваторыю (1974). З 1974 года саліст Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета. Валодае паўнагучным голасам выразнага тэмбру з яркім верхнім рэгістрам. Сярод партый: Берман («Дзікае паляванне караля Стаха» У. Солтана), Каіфа («Майстар і Маргарыта» Я. Глебава), Грыбаед («Сцежкаю жыцця» Г. Вагнера), Звездачот, Берандзей, Лыкаў («Залаты пеўнік», «Снягурачка», «Царская нявеста» М. Рымскага-Корсакава), Юродзівы («Барыс Гадуноў» М. Мусаргскага), Трыке («Яўген Анегін» П. Чайкоўскага), Надзір («Шукальнікі жэмчугу» Ж. Бізэ), Тэнар («Кавалер руж» Р. Штрауса).
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.18 Кн.1: Дадатак: Шчытнікі — ЯЯ / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2004. — Т. 18. — С. 460. — 472 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0295-4 (Т. 18 Кн. 1).