Перайсці да зместу

Віктар Аляксандравіч Кандратовіч

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Віктар Аляксандравіч Кандратовіч
Нараджэнне 29 лістапада 1966(1966-11-29) (58 гадоў)

Віктар Аляксандравіч Кандратовіч (нар. 29 лістапада 1966, г.п. Гарадзея, Нясвіжскі раён) — беларускі ўрач-анколаг і дэпутат.

Нарадзіўся 29 лістапада 1966 года ў гарадскім пасёлку Гарадзея Нясвіжскага раёна Мінскай вобласці[1].

Скончыў Мінскі дзяржаўны медыцынскі інстытут па спецыяльнасці «Лячэбная справа», Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь[1].

Працаваў урачом-інтэрнам Мінскага абласнога радзільнага дома; малодшым навуковым супрацоўнікам аддзела рэабілітацыі Беларускага НДІ анкалогіі і медыцынскай радыялогіі; урачом-анколагам-хірургам Мінскага гарадскога клінічнага анкалагічнага дыспансера; інтэрнам па спецыяльнасці «Анкалогія» Мінскага дзяржаўнага медыцынскага інстытута; урачом-анколагам, загадчыкам хірургічнага аддзялення Мінскага гарадскога клінічнага анкалагічнага дыспансера[1]. Галоўны ўрач Мінскага гарадскога клінічнага анкалагічнага цэнтра[1].

Дэлегат VII Усебеларускага народнага сходу[1].

Выбраны ў 2024 годзе членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі 8-га склікання ад горада Мінска[1]. Член Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па адукацыі, навуцы, культуры і сацыяльным развіцці[1].

Член Беларускай партыі «Белая Русь»[1].

Мае Падзяку старшыні Савета Рэспублікі. Узнагароджаны нагрудным знакам «Выдатнік аховы здароўя Рэспублікі Беларусь»[1].