Вэрхіўцэвэ
| Горад | |||||
| Вэрхіўцэвэ | |||||
|---|---|---|---|---|---|
| укр.: Верхівцеве | |||||
|
|||||
| 48°29′07″ пн. ш. 34°15′14″ у. д.HGЯO | |||||
| Краіна |
|
||||
| Вобласць | Днепрапятроўская вобласць | ||||
| Раён | Вэрхнёдніпроўскі раён | ||||
| Гісторыя і геаграфія | |||||
| Заснаваны | 1884[1] | ||||
| Першая згадка | 1884 | ||||
| Горад з | 1956 | ||||
| Плошча | 14 км² | ||||
| Часавы пояс | UTC+2, летам UTC+3 | ||||
| Насельніцтва | |||||
| Насельніцтва | 9900 чалавек (2022) | ||||
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |||||
| Тэлефонны код | +380-5658 | ||||
| Паштовы індэкс | 51660 | ||||
| КААТУУ | 1221010300 | ||||
| vmiskrada.gov.ua | |||||
| Паказаць/схаваць карты | |||||
Вэрхіўцэвэ[2] (укр.: Верхі́вцеве) — горад у Вэрхнёдніпроўскім раёне Днепрапятроўскай вобласці Украіны. Чыгуначная станцыя і буйны чыгуначны вузел.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]У 1884 г. утвораны рабочы пасёлак пры станцыі Любамырыўка падчас будаўніцтва чыгункі Данбас-Крыўбас (цяпер Прыдняпроўская чыгунка Укрзалізныці). Назва паселішча паходзіць ад размешчанай непадалёк вёскі Любамырыўка. У снежні 1888 г. пасля пабудовы Саксаганскай каляіны (Любамырыўка—Калачэўскэ) стала чыгуначным вузлом. Сучасная назва станцыі дадзена 1 студзеня 1904 г. у гонар першага начальніка Кацярынінскай (Прыдняпроўскай) чыгункі, таленавітага інжынера Аляксандра Вэрхоўцава. У пачатку XX ст. дзякуючы развіццю ў рэгіёне металургічнай прамысловасці, станцыя значна пашыраецца, павялічваецца і насельніцтва пасёлка. 30 кастрычніка 1956 г. рашэннем Днепрапятроўскага аблвыканкама паселішчу прысвоены статус горада раённага падпарадкавання.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ різні автори Верхівцеве — Інститут енциклопедичних досліджень НАН України, 2001. — ISBN 966-02-2075-8 Праверана 21 лютага 2023.
- ↑ Напісанне ў адпаведнасці з ТКП 177-2009 (03150) «Спосабы і правілы перадачы геаграфічных назваў і тэрмінаў Украіны на беларускую мову»

