Вэрхнячка
| Пасёлак гарадскога тыпу | |
| Вэрхнячка | |
|---|---|
| укр.: Верхнячка | |
| 48°49′34″ пн. ш. 30°02′14″ у. д.HGЯO | |
| Краіна |
|
| Вобласць | Чаркаская вобласць |
| Раён | Уманскі раён |
| Гісторыя і геаграфія | |
| Заснаваны | 1876 |
| Першая згадка | 1646 |
| Ранейшыя назвы | Яваравэць, Стары Карчакы |
| ПГТ з | 1960 |
| Плошча | 6,2 км² |
| Вышыня цэнтра | 231 ± 1 м |
| Часавы пояс | UTC+2, летам UTC+3 |
| Насельніцтва | |
| Насельніцтва | 3700 чалавек (2017) |
| Шчыльнасць | 592,2 чал./км² |
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |
| Тэлефонны код | +380-4745 |
| Паштовы індэкс | 20022 |
| КААТУУ | 7124655300 |
| Паказаць/схаваць карты | |
Вэрхнячка[1] (укр.: Верхня́чка) — пасёлак гарадскога тыпу ў Уманскім раёне Чаркаскай вобласці Украіны.
Дзіцячы сад, школа, дзіцячая школа мастацтваў, стадыён, бібліятэка, два дамы культуры, краязнаўчы музей, бальніца з паліклінічным аддзяленнем, храм Святога Іаана Багаслова (УПЦ МП), храм Святых Пятра і Паўла (ПЦУ), аддзяленне паштовай сувязі, філіял Ашчадбанка, тры аптэкі, шэраг крам і кафэ, рынак.
Верхнячка мае дастаткова добрую транспартную камунікацыю з райцэнтрам і Уманню. Да Хрыстыныўкі аўтобусы адпраўляюцца кожныя паўгадзіны, акрамя таго ёсць яшчэ немалая колькасць транзітных рэйсаў. Да Умані аўтобусы ходзяць восем разоў на суткі. У Кіеў — двойчы ў суткі. У пасёлку працуе свой аўтаперавозчык.
У пасёлку дзейнічаюць чатыры аграфірмы, даследча-селекцыйная станцыя, бітумны (асфальтавы) завод і інш.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Напісанне ў адпаведнасці з ТКП 177-2009 (03150) «Спосабы і правілы перадачы геаграфічных назваў і тэрмінаў Украіны на беларускую мову»
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Werchniaczka // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom XIII: Warmbrun — Worowo (польск.). — Warszawa, 1893. — S. 221.

