Вышэйшая тэалагічна-сацыяльная школа ў Варшаве
| Вышэйшая тэалагічна-сацыяльная школа ў Варшаве | |
|---|---|
| польск.: Wyższa Szkoła Teologiczno-Społeczna w Warszawie | |
| | |
| Арыгінальная назва | польск.: Wyższa Szkoła Teologiczno-Społeczna w Warszawie |
| Міжнародная назва | англ.: The College of Theology and Social Sciences in Warsaw |
| Заснаваны | 1968 |
| Краіна | |
| Размяшчэнне | Варшава |
| Сайт | wst.edu.pl |
Вышэйшая тэалагічна-сацыяльная школа ў Варшаве (польск.: Wyższa Szkoła Teologiczno-Społeczna w Warszawie) — польская рэлігійная вышэйшая навучальная ўстанова, якая знаходзіцца ў Варшаве.
Агульная характарыстыка
[правіць | правіць зыходнік]Гэта рэлігійная вышэйшая школа Пяцідзясятніцкай Царквы ў Польшчы, якая ажыццяўляе навучанне студэнтаў у галіне тэалогіі і якая мае права на наданне выпускнікам ступені бакалаўра багаслоўя. Заснаваная ў 1968 годзе ў рамках Аб’яднанай евангельскай царквы як Біблейская школа, пазней пераназваная ў Варшаўскую багаслоўскую семінарыю. З кастрычніка 2012 года мае дзеючую назву.
У якасці асноўнай мэты ўстанова ставіць перад сабой выхаванне інтэлекту і хрысціянскага характару студэнтаў, каб яны служылі Богу, Царкве і свету, як духавенства і свецкія людзі. Школа адкрыта для ўсіх евангельскіх пратэстанцкіх цэркваў. Працэс адукацыі ахоплівае наступныя сферы: біблеістыка, сістэматычнае багаслоўе, практычнае багаслоўе, гістарычнае багаслоўе. Навучацца можна па наступных спецыяльнасцях:
- Хрысціянскае лідарства (пастарства)
- Хрысціянская музычная служба
- Хрысціянскае кансультаванне і сацыяльная прафілактыка
- Педагогіка рэлігіі
- Хрысціянскія СМІ і сацыяльныя камунікацыі
- Місія і развіццё царквы
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Вышэйшая тэалагічна-сацыяльная школа ў Варшаве- Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы Архівавана 27 студзеня 2021.