Вуліца Шылава (Гомель)
Выгляд
| Шылава вуліца Гомель | |
|---|---|
| | |
| Агульная інфармацыя | |
| Краіна | Беларусь |
| Рэгіён | Гомельская вобласць |
| Горад | Гомель |
| Раён | Чыгуначны |
| Працягласць | 1100 м |
| Ранейшыя назвы | Прудкоўская шаша |
Шылава (былая Прудкоўская шаша[1]) — вуліца горада Гомеля (Чыгуначны раён). Названая ў 1980 годзе ў гонар Івана Барысавіча Шылава. Працягласць 1100 м, ад Савецкай вуліцы да 1-га завулка Крупскай. Да Вялікай Айчыннай вайны была забудаваная 1-павярховымі і 2-павярховымі жылымі хаткамі і дамамі. Сучаснае аблічча вуліцы пачало фармавацца ў пачатку 1960-х гадоў. У цяперашняй забудове існуе адзіны 2-павярховы жылы дом № 7а. На доме № 103 Савецкай вуліца ў 1983 годзе ўсталяваная памятная дошка аб назве вуліцы. Вуліца знаходзіцца ў прамысловым раёне.
Перасякае вуліцы
[правіць | правіць зыходнік]Зноскі
- ↑ Па-беларуску назва магла перадавацца як «Прудкоўскае шасэ». Гл., напр.: Гомельская праўда. — 1967. — 9 мая. — С. 4.