Вольга Сацюк
| Вольга Сацюк | |
|---|---|
| | |
| Асноўная інфармацыя | |
| Дата нараджэння | 2 жніўня 1993 (32 гады) |
| Месца нараджэння | |
| Краіна | |
| Музычная дзейнасць | |
| Прафесіі | спявачка |
| olgasatsiuk.sitecity.ru | |
Вольга Сацюк (нар. 2 жніўня 1993, Кобрын, Беларусь) — беларуская спявачка. Заняла чацвёртае месца на першым дзіцячым конкурсе песні «Еўрабачанне» ў 2003 годзе. Была першай удзельніцай ад Беларусі на гэтым конкурсе за ўвесь час існавання.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Вучылася ў музычнай школе з пяці гадоў. Яна ўдзельнічала ў шматлікіх конкурсах спеваў, а таксама перамагла ў дзіцячым конкурсе прыгажосці. Яна стала сусветна вядомай, калі прадстаўляла Беларусь на дзіцячым конкурсе «Еўрабачанне 2003», дзе заняла чацвёртае месца з песняй пад назвай «Танцуй». Песня была напісана на беларускай мове Кацярынай Ліпоўскай, якая была танцорам на сцэне.
Вольга Сацюк працягвала ўдзельнічаць у шмат якіх іншых конкурсах. Яна час ад часу з’яўляецца на беларускім тэлебачанні, выступае і спявае на розных мерапрыемствах. Таксама спявала ў групе пад назвай «Верасята»[1].
Зноскі
- ↑ Афіцыйны сайт Вольгі Сацюк(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 11 красавіка 2020. Праверана 11 красавіка 2020.