Вольга Канстанцінаўна
| Вольга Канстанцінаўна | |||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|
| Партрэт Георгіяса Якавідыса, 1915 | |||||||
| | |||||||
|
| |||||||
|
|||||||
| Папярэднік | Амалія Ольдэнбургская | ||||||
| Пераемнік | Сафія Пруская | ||||||
|
|||||||
| Манарх | прастол вакантны | ||||||
| Папярэднік | Паўлас Кунтурыётыс | ||||||
| Пераемнік | рэгенцтва скасавана; Канстанцін I як кароль Грэцыі |
||||||
|
|
|||||||
| Нараджэнне |
3 верасня 1851[1][2][…] |
||||||
| Смерць |
18 чэрвеня 1926[3] (74 гады) |
||||||
| Месца пахавання | |||||||
| Род | Гальштэйн-Готарп-Раманавы[d] | ||||||
| Бацька | Канстанцін Мікалаевіч[d][2][1][…] | ||||||
| Маці | Аляксандра Іосіфаўна[d] | ||||||
| Муж | Георг I, кароль Грэцыі[1][2][…] | ||||||
| Дзеці | Канстанцін I, кароль Грэцыі, Георг, Аляксандра Георгіеўна[d], Prince Nicholas of Greece and Denmark[d], Марыя Георгіеўна[d], Андрэй, прынц Грэчаскі[d], Prince Christopher of Greece and Denmark[d][1] і Princess Olga of Greece and Denmark[d][6] | ||||||
| Веравызнанне | праваслаўе | ||||||
| Дзейнасць | урад[7] | ||||||
| Аўтограф |
|
||||||
| Званне | адмірал | ||||||
| Узнагароды | |||||||
Вялікая князёўна Вольга Канстанцінаўна (22 жніўня [3 верасня] 1851, Паўлаўск — 18 чэрвеня 1926, Рым) — жонка другога грэчаскага караля Георга, рэгентка Грэцыі ў лістападзе — снежні 1920 года.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Унучка імператара Мікалая I, дачка яго сына Канстанціна Мікалаевіча і Аляксандры Іосіфаўны. Родная сястра паэта К. Р. Бабуля Філіпа Эдынбургскага — мужа Лізаветы II.
Вольга Канстанцінаўна да такой ступені захаплялася паэзіяй Міхаіла Лермантава, што склала хатняе выданне «Вытрымкі з сачыненняў Лермантава на кожны дзень года» з аўтографамі членаў рускай імператарскай фаміліі і некаторых замежных арыстакратаў[8].
Шлюб караля Грэцыі Георга I з вялікай князёўнай адбыўся ў Санкт-Пецярбургу 15 (27) кастрычніка 1867 года. Шлюб, які ўмацаваў дыпламатычныя адносіны Грэцыі і Расіі і зблізіў два кіруючыя дамы, — адзін з поспехаў расійскай дыпламатыі. Умацаванне расійскіх пазіцый у гэтым важным Міжземнаморскім рэгіёне, тым больш напярэдадні пагрозы ваеннага канфлікту з Турцыяй, было надзвычай важным.
Каралева займалася дабрачыннасцю, заснавала ў Пірэі, у якім знаходзілася база расійскага флоту, ваенна-марскі шпіталь. Яна таксама адкрыла медыцынскія курсы для жанчын і сама наведвала іх. З пачаткам Першай сусветнай вайны прыехала ў Расію, працавала ў шпіталях, дапамагаючы параненым. Ад свайго бацькі Вольга атрымала ў спадчыну любоў да расійскага флоту, якую захавала на ўсё жыццё.
У разгар вайны балканскіх краін з Турцыяй, распачатай у 1912 годзе, кароль Георг I паў ахвярай тэрарыстычнага акту. Пасля яго гібелі каралева Вольга Канстанцінаўна, знаходзячыся да рэвалюцыі ў Расіі, жыла ў тым ліку і ў Канстанцінаўскім палацы (Стрэльна), рэзідэнцыі Канстанцінавічаў.
У 1920 годзе, пасля смерці свайго ўнука Аляксандра і да паўторнага ўзыходжання на прастол свайго сына Канстанціна, выконвала абавязкі рэгенткі Грэцыі.
Сканала ў 1926 годзе. Першапачаткова цела было пахавана ў крыпце праваслаўнай царквы Раства Хрыстова і Мікалая Цудатворца ў Фларэнцыі (Грэчаскі каралеўскі дом выкарыстоўваў адно з памяшканняў крыпты ў якасці пахавальні для манархаў-выгнаннікаў)[9]. У 1936 годзе, пасля аднаўлення манархіі ў Грэцыі, адбылося перапахаванне рэштак каралевы Вольгі ў Татоі — сядзібе грэчаскіх каралёў у наваколлях Афін[10].
Дзеці
[правіць | правіць зыходнік]
- Канстанцін I (1868—1923), кароль Грэцыі (1913—1917/1920—1922)
- Георг (1869—1957), граф Корфскі
- Аляксандра (1870—1891), муж Павел Аляксандравіч
- Мікалай (1872—1938), жонка Алена Уладзіміраўна
- Марыя (1876—1940), муж Георгій Міхайлавіч
- Вольга (1880), памерла ва ўзросце 7 месяцаў
- Андрэй (1882—1944), жонка Аліса Батэнберг, бацька Філіпа, герцага Эдынбургскага (1921—2021)
- Хрыстафор (1888—1940), бацька прынца Міхаіла Грэчаскага.
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]- Каралева Вольга (эсмінец) — карабель ВМФ Грэцыі, які паспяхова дзейнічаў і загінуў у Другой сусветнай вайне.
- Спіс жонак манархаў Грэцыі
Зноскі
- ↑ а б в г Ольга Константиновна // Военная энциклопедия — СПб.: Иван Дмитриевич Сытин, 1914. — Т. 17. — С. 121.
- ↑ а б в Ольга Константиновна // Энциклопедический словарь — СПб.: Брокгауз — Ефрон, 1897. — Т. XXIа. — С. 911.
- ↑ Lundy D. R. Olga Konstantinovna Romanova, Grand Duchess of Russia // The Peerage Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Record #101219373X // Gemeinsame Normdatei — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.
- ↑ Národní autority České republiky Праверана 29 студзеня 2023.
- ↑ Lundy D. R. The Peerage
- ↑ Národní autority České republiky Праверана 7 лістапада 2022.
- ↑ Ъ-Weekend - Редкие книги XV-XX веков (руск.). Архівавана з першакрыніцы 29 сакавіка 2013. Праверана 9 красавіка 2013.
- ↑ Руская праваслаўная царква ў Фларэнцыі (руск.)
- ↑ Татой, пахавальня грэчаскіх каралёў (руск.)
Бібліяграфія
[правіць | правіць зыходнік]- Соколовская О. В. Благотворительная деятельность греческой королевы Ольги в России в годы Первой мировой войны. — Новая и новейшая история, 2004, № 5. (руск.)
- Гаршин М. Ю. Королева Эллинов Ольга Константиновна. — Прага, 1927. (руск.)
- Пчелов Е. В. Романовы. История династии. — ОЛМА-ПРЕСС, 2004. (руск.)
- Соколовская О. В. Благотворительная деятельность греческой королевы Ольги в России в годы Первой мировой войны // Новая и новейшая история. 2004. № 5. (руск.)
- Соколовская О. В. Греческая королева Ольга Константиновна. Под молотом судьбы. М., 2011. (руск.)
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Вольга Канстанцінаўна- Вялікая князёўна Вольга Канстанцінаўна — Каралева Грэчаская (з падборкай фатаграфій) (руск.)
- Нарадзіліся 3 верасня
- Нарадзіліся ў 1851 годзе
- Нарадзіліся ў Паўлаўску (Санкт-Пецярбург)
- Памерлі 18 чэрвеня
- Памерлі ў 1926 годзе
- Памерлі ў Рыме
- Памерлі ў дэпартаменце Атлантычныя Пірэнеі
- Пахаваныя ў Фларэнцыі
- Пахаваныя ў Татоі
- Кавалеры ордэна Святой Кацярыны 1 ступені
- Кавалеры Вялікага крыжа ордэна Збавіцеля
- Дамы ордэна Каралевы Марыі Луізы
- Асобы
- Вялікія князёўны Расійскай імперыі
- Каралевы грэчаскія
- Дабрачынцы
- Грамадскія дзеячы Расійскай імперыі
- Пахаваныя ў Грэцыі