Перайсці да зместу

Вольга Глазкіна

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Гандбол
Вольга Глазкіна
Нарадзілася 19 лістапада 1969(1969-11-19) (55 гадоў)
Грамадзянства
Альма-матар
Клубная кар’ера[* 1]
1993—1994 Друць Бялынічы
1997—1999 Друць Бялынічы
2001—2004 Друць Бялынічы
Расіянка Гарадзішча[d]
İzmir Büyükşehir Belediyesi GSK[d]
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў.

Вольга Глазкіна, па нараджэнні Тапунова (нар. 19 лістапада 1969) — беларускі гандбаліст. Жонка гандбольнага трэнера Васіля Глазкіна.

Скончыла СШ № 1 г. Бялынічы. У другім класе трапіла ў поле зроку трэнера дзіцячай школы па гандболе Віталя Куліка. Да моманту заканчэння школы ужо паспела пабываць у шматлікіх краінах былога Савецкага Саюза (Літва, Латвія, Эстонія, Азербайджан, Малдавія, Україна, Расія), удзельнічалі ў спаборніцтвах .

Пасля заканчэння школы паступіла ў Брэсцкі педагагічны інстытут. За час вучобы ў інстытуце выступала за зборную Беларусі. Потым пераехала ў Валгаград, дзе ўвайшла ў склад каманды «Расіянка», якую на той момант узначальваў трэнер Яўген ТРЭФІЛАЎ. Там жа атрымала званне «майстар спорту Расіі».

Пасля распаду СССР вярнулася на малую Радзіму і гуляла за «Друць-Белпак», кіраўніком і галоўным трэнерам якога быў Віталь Кулік.

Потым быў перыяд, калі па запрашэнні з турэцкага боку два сезоны за Ізмірскі клуб, адначасова займаючыся трэнерскай дзейнасцю.

Потым пераехала ў Полацк, адкуль родам яе муж. Працавала трэнерам. Потым разам з мужам Васілём Глазкінам на працягу 8 гадоў трэніравалі дарослую каманду па гандболе «Віцебск-Ганна» ў Віцебску.

Жыве і працуе трэнерам па гандболе ў ДЮСШ г. Волхаў (Ленінградкая вобласць, Расія).