Вольга Бязсмертная
| Вольга Бязсмертная | |
|---|---|
| руск.: Ольга Бессмертная | |
| | |
| Асноўная інфармацыя | |
| Дата нараджэння | 6 жніўня 1983 (42 гады) |
| Месца нараджэння | |
| Краіна | |
| Альма-матар | |
| Месца працы | |
| Музычная дзейнасць | |
| Прафесіі | оперная спявачка |
| Пеўчы голас | сапрана |
| Інструменты | вакал |
Вольга Бязсмертная (лац.: Olha Bezsmertna, укр.: Ольга Безсмертна; нар. 6 жніўня 1983, Багуслаў, Кіеўская вобласць, УССР) — украінская оперная спявачка, сапрана, салістка Венскай дзяржаўнай оперы са студзеня 2012 года.
Бязсмертная стала першай украінскай спявачкай, якая была ўдастоена гонару адкрываць ў 2015 годдзе Венскі баль у Венскай дзяржаўнай оперы[2].
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзілася 6 жніўня 1983 года ў Багуславе (УССР)[3].
Спяваць Вольга пачала ў пяцігадовым узросце, калі па рэкамендацыі суседзяў бацькі адвялі яе ў дзіцячы хор, у якім яна праспявала да заканчэння сярэдняй школы, хоць і пяць разоў пакідала хор. Пасля заканчэння школы Вольга паўгода пачала займацца з Яўгеніяй Мірашнічэнка, рыхтуючыся да паступлення ў Нацыянальную музычную акадэмію Украіны.
У 2000 годзе Вольга паступіла ў Нацыянальную музычную акадэмію Украіны, на вакальны факультэт, у клас прафесара Яўгеніі Мірашнічэнка. Пасля заканчэння магістратуры Вольга Бязсмертная паступіла ў аспірантуру. У 2009 годзе Яўгенія Мірашнічэнка памерла і Вольга ўзяла пяць з васьмі яе студэнтаў і два з паловай гады выкладала ў музычнай акадэміі. У прыняцці да Кіеўскай оперы ёй адмовілі.

У кастрычніку 2011 года Вольга Бязсмертная атрымала першую прэмію Міжнароднага конкурсу оперных спевакоў «Новыя галасы» ў Гютэрсла (Германія), а старшыня журы дырэктар Венскай дзяржаўнай оперы Дамінік Мэер прапанаваў ёй працу ў тэатры. У сакавіку 2012 года на сцэне Венскай оперы яна праспявала сваю прэм’еру ў сучаснай пастаноўцы оперы Паўля Хіндэміта «Кардыляк»[4]. Дэбют маладой Украінкі ў дзяржаўнай оперы Вены быў досыць спецыфічным, у яе было толькі два тыдні, каб вывучыць на нямецкай мове партыю прыдворнай дамы у оперы Паўля Гіндэміта «Кардыляк». Наступным выпрабаваннем была роля графіні Альмавівы у оперы «Жаніцьба Фігаро» Моцарта, тады для вывучэння партытуры на італьянскай мове быў толькі тыдзень часу[5].
У 2015 годзе Вольга Бязсмертная стала першай украінскай спявачкай, якая адкрывала Венскі баль у Венскай дзяржаўнай оперы з пачатку яго заснавання ў 1958 годзе[2][5].
У цяперашні час з’яўляецца асноўным сапрана Венскай оперы[6].
Зноскі
- ↑ https://deutscheoperberlin.de/de_DE/ensemble/olga-bezsmertna.86670 Праверана 0 чэрвеня 2025.
- ↑ а б Ольга Безсмертна, оперна співачка storinka.at 05.11.2015
- ↑ Ольга Бессмертная
- ↑ Ольга Безсмертна: «Хочу заспівати у Відні українські романси» dw.com 26.09.2012
- ↑ а б Ольга Безсмертна: графиня Фігарос на Оперному балі diepresse.com 11.02.2015 (ням.)
- ↑ Olga Bezsmertna - Operabase. www.operabase.com. Праверана 8 верасня 2019.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Венская дзяржаўная опера. Вольга Бязсмертная Архівавана 22 жніўня 2018. wiener-staatsoper.at (ням.) (англ.)
- У эфіры тэлеканала эспрэса салістка Венскай оперы Вольга Бязсмертная espreso.tv